Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч: “Народ Беларусі ёсьць гарантам незалежнасьці краіны!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч: “Народ Беларусі ёсьць гарантам незалежнасьці краіны!”

Дададзена 13.12.2018 11:40:41 | 518 праглядаў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у размове з карэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя пракамэнтаваў апошнія заявы расейскіх урадоўцаў, якія замахваюцца на сувэрэнітэт беларускай дзяржавы пад выглядам апэляцыі да даўніх “інтэграцыйных” дамоўленасьцяў.

Нагадаем, што днямі прэм’ер-міністр Расеі заявіў пра жаданьне стварыць прадугледжаныя саюзнай дамовай дваццацігадовай даўніны саюзны суд, адзіную валюту і мытню.  Раней віцэ-прэм’ер Расіі Дзмітрый Козак адмовіўся абмяркоўваць кампенсацыю страт ад падатковага манеўру з віцэ-прэм’ерам Беларусі Ігарам Ляшэнкам і паслом у Расіі Уладзімірам Сямашкам. Расійскі бок не лічыць магчымым гэта абмяркоўваць «да прыняцця прынцыповых рашэнняў пра рух у кірунку далейшай інтэграцыі Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы».

Як лічыць намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, гэта чарговы этап выкручвання рук кіраўніцтву Беларусі з мэтай фактычна ці нават фармальна паглынуць Беларусь – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

янукевіч78 (2)– Ясна, што ўсё гэта робіцца напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, калі беларуская эканоміка з’яўляецца больш уразлівай і калі ў беларускіх уладаў з’яўляецца пэўная нявызначанасць, – кажа Аляксей Янукевіч. – Патрабуючы ад Аляксандра Лукашэнкі новых саступак, Расея фактычна выстаўляе ўльтыматум — альбо саступай, ідзі на нашыя ўмовы, ці мы тут табе ўстроім падчас прэзідэнцкіх выбараў „вакханалію”, толькі ўжо са свайго боку.

Чым усё гэта скончыцца, мы пабачым неўзабаве. Але, канешне, усё гэта вельмі небяспечна. Гульні з незалежнасцю надзвычай небяспечныя і мы бачым, што загульваецца цяперашняя беларуская ўлада.

Таму патрабуецца мабілізацыя нацыянальна свядомага грамадства, патрабуецца вялікая праца, каб паказаць, што менавіта беларускі народ ёсць гарантам незалежнасці, што незалежнасць для нас важная і мы яе будзем абараняць.

Зараз жа, я перакананы, ідзе тактычная пазіцыйная барацьба паміж расейскімі і беларускімі ўладамі. З боку Крамля не было ж сказана – падымайце тут, у Беларусі, расейскі трыкалор, каб атрымліваць па тых коштах, якіх хочаце, нафту, газ і ўсё астатняе. Перакананы, што ідзе такое „баданне”. І будуць новыя заявы, будзе і жорсткая рэакцыя Аляксандра Лукашэнкі і крытыка і новы этап інфармацыйнай атакі з боку Расеі, у тым ліку расейскіх каналаў, расейскай прапаганды супраць Беларусі, супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягонай улады. Але небяспечна тое, што зараз, у параўнанні з папярэднімі прэзідэнцкімі выбарамі, калі мы бачылі такія абвастрэнні, патрабаванні і амбіцыі Крамля значна ўзраслі, а адчуванне рэчаіснасці ў Крамлі відавочна страцілася. Таму ўсё гэта, можа быць, і з’яўляецца вельмі небяспечна.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: “Гранічная шчырасць крамлёўцаў – яна карысная, таму што пазбаўляе сітуацыю ад паўтонаў, а ставіць пытанне рубам. Імперская палітыка Крамля тут праяўляецца ў найбольш красамоўным выглядзе, і эфект тут можа быць адваротны, і нават пазітыўны для будучыні Беларусі. Пры такіх заявах маскоўскіх гаспадароў і Лукашэнка, і ягоныя падначаленыя, робяцца пастаўленыя перад выбарам самаідэнтыфікацыі”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.