Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Лукашэнка можа пайсьці на саступкі Расеі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Лукашэнка можа пайсьці на саступкі Расеі”

Дададзена 14.12.2018 8:17:02 | 701 праглядаў

Расейскі прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў 13 сьнежня агучыў “два сцэнары інтэграцыі”, якія Расея прапануе Беларусі. Згадваліся агульныя валюта, суд і мытня. Шэраг беларускіх палітыкаў і экспэртаў мяркуюць, што гэта не прапанова, а ўльтыматум.

У сваім камэнтары беларускай службе Радыё Свабода старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выказаў трывогу з прычыны выказваньняў расейскага прэм’ера, і заявіў, што словы Мядзьведзева — «прамы ўльтыматум». Але ў гэтым, кажа старшыня Партыі БНФ, можна ўгледзець і карысьць — магчыма, улады Беларусі нарэшце зразумеюць сапраўдныя памкненьні Расеі.

Рыгор Кастусёў Гэта мой край«Ёьць пагроза, што кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі Лукашэнку зламае. Расейскім уладам неабходны чарговы посьпех у вачах сваіх грамадзянаў. Адным з такіх посьпехаў быў Крым, зараз такім посьпехам можа стаць Беларусь», — разважае Рыгор Кастусёў.

Ён прыгадвае, што ў 1990-я гады менавіта беларускія ўлады ініцыявалі стварэньне так званай Саюзнай дзяржавы. Але Кастусёў кажа, тады мэты былі адны — «Лукашэнку і ягонай камандзе перабрацца ў Крэмль, узначаліць і Расею, і Беларусь». Ды пазьней сытуацыя зьмянілася, прэзыдэнтам Расеі стаў Уладзімір Пуцін, і цяпер «Аляксандар Лукашэнка імкнецца ўсімі сіламі адбіцца ад прапановаў глыбейшай інтэграцыі», бо «хоча застацца ва ўладзе ў Беларусі», а «Крамля яму не відаць».

«Але праз, мякка кажучы, непасьпяховае кіраваньне краінай эканоміка Беларусі даведзеная да жабрацкага стану, — дадае Кастусёў. — Калі Лукашэнку ня ўдасца атрымаць чарговыя крэдыты, эканоміку чакае каляпс.

Вядома, яму хацелася б застацца на першых ролях у Беларусі. Але без крэдытаў нэгатыўныя працэсы будуць працягвацца. Таму дзеля захаваньня асабістай улады — ці ў якасьці прэзыдэнта, ці ў якасьці намесьніка ад Расейскай Фэдэрацыі — Лукашэнка можа пайсьці на саступкі Расеі, пагадзіцца на ўвядзеньне і адзінай валюты, і на іншыя працэсы, прадугледжаныя дамовай аб Саюзнай дзяржаве, што прывядзе да поўнага далучэньня Беларусі да Расеі».

Рыгор Кастусёў мяркуе, што Расея бачыць саюз зь Беларусьсю зусім не такім, якім цяпер ёсьць Эўразьвяз (а шэраг краінаў Эўропы пагадзіліся на адзіную валюту, аддаў частку сувэрэнітэту ў мытных і судовых справах). Кожная краіна Эўразьвязу, кажа Кастусёў, застаецца незалежнай, са сваімі войскам, культурай, мовай і іншымі атрыбутамі незалежнасьці. Расея ж прадугледжвае, кажа ён, усё тое ж «далучэньне шасьцю абласьцямі», якое некалі прапаноўваў Пуцін, толькі ў іншых фармулёўках.

Беларускія палітыкі і экспэрты адказалі на прапанову расейскага прэм’ера ўвесьці адзіную валюту, мытню і суд Расеі і Беларусі.

Радыё Свабода сабрала рэакцыю беларускіх палітыкаў і экспэртаў на прапановы расейскага прэм’ера ў карцінках.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.