Партыя БНФ » Лідэр БНФ павіншаваў украінцаў з уз’яднаньнем праваслаўных цэркваў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ павіншаваў украінцаў з уз’яднаньнем праваслаўных цэркваў

Дададзена 17.12.2018 8:22:09 | 592 праглядаў

З нагоды правядзеньня ў кіеўскай катэдры Сьвятой Сафіі аб’яднаўчага Сабору праваслаўных хрысціянскіх цэркваў, на якім было прынятае рашэньне пра стварэньне Праваслаўнай царквы Ўкраіны, старшыня БНФ Рыгор Кастусёў накіраваў віншаваньне амбасадару Ўкраіны ў Беларусі.

6-1280x960Нагадаем, што 15 сьнежня аб’яднаўчы Сабор прадстаўнікоў розных праваслаўных цэркваў Украіны абвясьціў пра стварэньне адзінай памеснай праваслаўнай царквы. Яе ў сане Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Ўкраіны ўзначаліў мітрапаліт Пераяслаўскі і Белацаркоўскі Эпіфаній (Думенка).

У віншавальным лісьце да амбасадара Ігара Кізіма старшыня БНФ Рыгор Кастусёў перадае ўкраінскаму народу віншаваньні з утварэньнем памеснай праваслаўнай царквы Украіны: “Сабор і прынятыя на ім рашэнні пра ўз’яднанне раней раз’яднаных праваслаўных дэнамінацыяў і ўтварэнне Праваслаўнай царквы Украіны ёсць падзеямі надзвычайнай важнасці” – гаворыцца ў звароце.

Старшыня БНФ падкрэслівае вялікае палітычнае і геапалітычнае значэньне гэтых падзеяў, якія, у тым ліку, закранаюць і Беларусь: “Я спадзяюся, што ўтварэньне памеснай Праваслаўнай царквы Ўкраіны будзе важным крокам на шляху ўмацаваньня дзяржаўнага сувэрэнітэту Украіны, які паспрыяе ўвасабленьню ў жыцьцё выбару украінскага народа на карысьць свабоды і незалежнасьці” – адзначае Рыгор Кастусёў у сваім лісьце.

Ад імя Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” Рыгор Кастусёў павіншаваў шматканфэсійны народ Украіны з надыходзячымі сьвятамі і пажадаў міру і дабрабыту на ўсёй украінскай зямлі.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.