Партыя БНФ » Зварот да вязьняў 19.12.2010: Сядзіба БНФ просіць пра дапамогу
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зварот да вязьняў 19.12.2010: Сядзіба БНФ просіць пра дапамогу

Дададзена 19.12.2018 8:44:14 | 746 праглядаў

Восем гадоў таму, ў сьнежні 2010 года, Сядзіба БНФ дапамагла сотням арыштаваных – офіс БНФ стаў цэнтрам збору рэчаў і грошаў для пацярпелых за Плошчу-2010. Цяпер Сядзібе БНФ самой патрэбная дапамога.

Шаноўныя сябры!

Восем гадоў таму, 19 снежня 2010 года, тысячы беларусаў выйшлі на Плошчу з патрабаваннем свабодных выбараў, супраць дыктатуры і за чалавечую годнасць. Антыдэмакратычны рэжым кінуў супраць мірных дэманстрантаў сілы спецаддзелаў міліцыі і ўнутраных войскаў, тысячы людзей былі збітыя, сотні былі затрыманыя, кінутыя за краты на Акрэсціна і ў вязніцу КДБ.

pieradachy-4Адразу ж пасля 19 снежня Сядзіба БНФ, якая на той час месцілася на вул. Варвашэні (прасп. Машэрава), зрабілася асноўным цэнтрам збору дапамогі для арыштаваных. Менавіта тут сябры БНФ ды іншыя грамадскія актывісты збіралі звесткі пра зняволеных, арганізоўвалі збор і дастаўку рэчавых перадачаў арыштаваным на Акрэсціна, сустракалі вызваленых, дапамагалі ім і іх сем’ям інфармацыяй і падтрымкай.

pieradachy-2Такой хвалі салідарнасці Мінск да таго не бачыў: дзверы нашай Управы не зачняліся, штохвілінна прыходзілі людзі з матэрыяльнай дапамогай пацярпелым, сотні розных па сваіх палітычных поглядах людзей. І было не важна, хто за якога кандыдата галасаваў: у тыя дні салідарнасць аб’яднала нас усіх. Дзесяткі тысяч рублёў (на цяперашні кошт) былі тады сабраныя на Сядзібе ў дапамогу арыштаваным – і менавіта ў тыя часы гэтая чалавечая салідарнасць была назвычай патрэбная.

У першыя ж дні пасля пачатку той акцыі салідарнасці ўлады паведамілі пра скасаванне дамовы арэнды Сядзбы БНФ на Машэрава 8: гэта была помста за народную салідарнасць. Але пагроза не спыніла акцыю – і збор дапамогі быў працягнуты нягледзчы на пачатак высялення з той старой Сядзібы.

У тыя напружаныя часы, пад ціскам уладаў і ў віхуры грамадскай садідарнасці мы ведалі: калі мы страцім тую сядзібу БНФ – то яна будзе страчаная не дарэмна. Бо мы рабілі тое, дзеля чаго гэтая Сядзіба і была патрэбная! І сапраўды – памяшканьне на Машэрава 8 выканала сваю функцыю: яно дапамагло сотням беларусаў у той момант, калі гэтая дапамога была ім жыццёва неабходная.

Сёння Сядзіба БНФ сама просіць Вашай дапамогі.

Дзякуючы народнай падтрымцы пасля высялення з Машэрава-Варвашэні Сядзіба аднавіла працу па новым адрасе – ад 2011 года яна месціцца на вул. Чарнышэўскага, 3. У адрозьненне ад праўладных партыяў, мы не маем ані ільготных ставак арэнды (якія ўлады далі “Белай Русі” і кішэннай кампартыі), ані мільённых датацыяў з бюджэту (якія ўлады далі БРСМ). Кошт арэнды памяшкання, дзе месцяцца шэсць фронтаўскіх арганізацыяў, складае больш за 2200 рублёў на месяц.

Штогод дзесяткі арганізацыў ладзяць у цяперашняй Сядзібе культурніцкія, маладзёвыя, дабрачынныя імпрэзы, канцэрты (у тым ліку тых творцаў, якія трапляюць у “чорныя сьпісы”), выставы, прэс-канфэрэнцыі, з’езды дэмакратычных рухаў. У час узмацненьня рэпрэсіяў Сядзіба робіцца адзіным месцам, дзе грамадскасць можа вольна праводзіць свае імпрэзы.

У сувязі з недахопам ахвяраванняў на канец 2018 года ўтварылася запазычанасць па арэндзе памяшканьня Сядзібы. Цягам лістападу нам атрымалася сабраць палову ад неабходнай сумы, аднак калі да канца года не будзе сабрана яшчэ 14 тысяч рублёў – Сядзіба БНФ можа ізноўку пазбавіцца памяшкання.

Восем гадоў таму збор грошаў і рэчаў на Сядзібе БНФ дапамог сотням людзей – цяпер дапамога патрэбная самой Сядзібе.

davБудынак Сядзібы БНФ цяпер ёсьць адзіным месцам у сталіцы Беларусі, дзе лунае нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

Мы заклікаем ўсіх беларусаў дапамагчы грашовымі ахвяраваньнямі на працяг арэнды Сядзібы БНФ і ліквідацыю наяўных запазычанасьцяў па арэндзе памяшканьня. Пералічаць сродкі для аплаты сядзібы БНФ можа любы грамадзянін Беларусі.

Ахвяраванні вельмі проста пералічыць праз ЕРИП/АРІП.

Шчыры дзякуй за Вашую дапамогу! Жыве Беларусь!

З павагай,

Старшыня Партыі БНФ і БНФ “Адраджэньне”

Рыгор КАСТУСЁЎ

—————————————————————–

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы БНФ можна зрабіць трыма шляхамі:

1. Ахвяраваньні праз сыстэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

logo-raschetПералічыць грошы праз сыстэму Разлік (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП) у любым банку,  праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, у банкамаце і г.д. Зьдзейсьніць аплату можна з  выкарыстаньнем наяўных ці электронных грошаў, банкаўскіх плацёжных картак.

ахвяраваньні - еріпРэквізіты для пералічэньня ахвяраваньняў можна знайсьці на сайце https://raschet.by/ -  у графе пошуку паслугаў набірайце БНФ, ці                 код паслугі 4431691

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ ПРАЗ АРІП / ЕРИП ТРЭБА:

Выбраць:

“Сістэма” Разлік “(АРІП) / “Система “Расчет” (ЕРИП)

• общественные объединения/грамадскія аб’яднанні –

• прочие общественные объединения/іншыя грамадскія аб’днанні

• БНФ “Адраджэньне”

• Пожертвование – БНФ “Адраджэньне” – код паслугі 4431691

Для аплаты ўвесьці прозьвішча, імя, імя па бацьку.

Праверыць карэктнасьць інфармацыі і зьдзейсьніць плацёж.

Калі Вы ахвяруеце праз касу банка, калі ласка, паведміце касіру аб неабходнасьці правядзеньня плацяжу праз сыстэму “Разьлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

2. Ахвяраваньні праз банкаўскі рахунак

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы можна пералічаць і наўпрост на банкаўскі рахунак Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”

Рэквізыты:

ГРАМАДЗКАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”

ААТ “Банк БелВЭБ” г. Мінск Мінскае аддзяленне №2

BIC SWIFT: BELBBY2X

IBAN:  BY70BELB30151001470040226000

УНП: 100052236

У графе “прызначэньне плацяжу” просим пазначыць: “бязвыплатны ўзнос на аплату арэнды памяшканьня”, альбо “дабрачынны ўнёсак”.

3. Ахвяраваньні наяўнымі грашыма  (у тым ліку ананімна ў скарбонку)

Ахвяраваньні на арэнду Сядзібы таксама можна зрабіць наяўнымі грашыма ў Сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), у тым ліку ананімна ў скарбонку для ахвяраваньняў.

Графік працы Сядзібы: офіс БНФ адчынены з 13 да 19 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля − выходныя. З цэнтральным офісам БНФ Вы можаце зьвязацца праз электронны адрас Управы БНФ:  uprava@narodny.org альбо праз тэлефон (017) 3645012

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.