Партыя БНФ » Абаронца Курапатаў, сябра Партыі БНФ Валер Рабцаў, дамогся ў судзе скасаваньня штрафу за крыжы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Абаронца Курапатаў, сябра Партыі БНФ Валер Рабцаў, дамогся ў судзе скасаваньня штрафу за крыжы

Дададзена 20.12.2018 1:23:53 | 471 праглядаў

Актывіст Партыі БНФ Валер Рабцаў перамог у судзе «Менскаблдарбуд» – суд скасаваў раней накладзены на сп. Валерыя штраф за Курапаты.

47680373_1823617317767677_2506433336444977152_oЦэнтральны раённы суд Менску задаволіў скаргу абаронцы Курапатаў Валера Рабцава на штраф, які яму выпісаў начальнік «Менскаблдарбуду» Ўладзімер Сьцяпанаў.

Актывіста аштрафавалі на 2 базавыя велічыні за тое, што ён паставіў крыжы ўздоўж дарогі ля Курапатаў.

Актывіст Партыі БНФ, менскі сьлесар Валер Рабцаў не пагадзіўся са штрафам і абскардзіў яго ў судзе. Судзьдзя Вікторыя Шабуня 20 сьнежня прыняла пастанову на карысьць актывіста.

«Нават наш суд не захацеў уносіць раскол у грамадзтва ў пытаньні права грамадзян ставіць крыжы ў Курапатах», — пракамэнтаваў Радыё Свабода вынік суду сам Валер Рабцаў.

Паводле Радыё Свабода

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.