Партыя БНФ » Папяровыя караблікі ад Расійскай амбасады “плывуць” у суд: пераслед ўдзельнікаў акцыі Моладзі БНФ і журналістаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Папяровыя караблікі ад Расійскай амбасады “плывуць” у суд: пераслед ўдзельнікаў акцыі Моладзі БНФ і журналістаў

Дададзена 21.12.2018 4:23:34 | 595 праглядаў

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 22 снежня адбудзецца разгляд адміністратыўных справаў удзельнікаў акцыі з папяровымі караблікамі каля Расійскай амбасады.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAНагадаем, увечары 26 лістапада да амбасады Расеі ў Менску прыйшло каля дзесяці чалавек,пераважна з “Моладзі БНФ”, якія ўсклалі на парапет агароджы папяровыя караблікі, афарбаваныя ў колеры ўкраінскага сцяга.

Такім чынам актытвісты выказалі салідарнасць з украінскімі маракамі, абстралянымі і захопленымі ў палон у Азоўскім моры – паведамляе Праваабарончы цэнтар “Вясна”.

За акцыяй назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і вялі аператыўную відэаздымку. Пазней некаторыя з удзельнікаў атрымалі па пошце копіі пратаколаў аб адміністрацыйным парушэнні па арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Пакуль вядома, што на 10 гадзін раніцы прызначаны суд над актывісткай АГП Святланай Каваленка. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы  ў фэйсбуку:

“Ну што ж, у суботу, 22 снежня, а 10.00 у судзе Цэнтральнага раёну будуць мяне судзіць. За – увага! – пастаўлены пад расейскай амбасадай папяровы караблік!  У іх няма ні фотаздымкаў, ні відэа, якія б пацвярджалі, што я насамрэч гэта рабіла. Сведчанні двух міліцыянтаў. Ну як заўсёды. Караблік! Карл! Караблік!»

На гэты самы  час прызначаны разгляд справы журналісткі “Новага Часу” Дзіяны Серадзюк, якая асвятляла падзею. Чамусьці супрацоўнікі міліцыі палічылі, што яна таксама брала ўдзел у акцыі.

«Супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС палічылі, што я не асвятляла акцыю Моладзь БНФ па ўскладанні караблікаў да Расійскай амбасады ў якасці журналіста, а прымала ў ёй удзел. Нават пратакол даслалі», — напісала   журналістка ў фэйсбуку.

Апроч гэтага праваабаронцам стала вядома, што на некалькі непаўнагадовых актывістаў Моладзі БНФ таксама склалі пратаколы правапарушэнняў, якія перададзены для разгляду ў Адміністрацыйныя камісіі па месцы іх жыхарства.

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.