Партыя БНФ » Сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак: “Я станоўча ацэньваю 2018 год”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак: “Я станоўча ацэньваю 2018 год”

Дададзена 23.12.2018 6:45:17 | 609 праглядаў

2018 год стаў вельмі насычаным на падзеі ў жыцці лідскай грамадзянскай супольнасці. У гэтай частцы Гарадзенскай вобласці ў гэтым годзе адбыліся шэраг цікавых падзеяў і ініцыятываў.

Пра іх у падсумаваньні вынікаў году на хвалях Беларускага Радыё Рацыя распавядае грамадскі актывіст з Лідчыны, сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак:

Ашурак– Я нават і не ведаю, як ахарактарызаваць 2018 год. Ён не быў складаным. Ён быў насычаным. У мяне такое ўражанне, што ён расцягнуўся больш чым на год. Я ўспамінаў: а што адбывалася? І часам думаў, гэта ў гэтым годзе адбывалася, ці ў мінулым? Няхай наступныя гады будуць такімі ж насычанымі. І што самае галоўнае, у гэтым годзе нашая лідская нацыянальна-арыентаваная супольнасць выйшла на якасна новы ровень. Гэта яшчэ раз сведчыць аб слушнасці таго тэзісу, што кадры вырашаюць усё. Самае галоўнае – гэта кадры. Я памятаю, як мы шукалі адзін аднога. Знаходзілі. Разам ладзілі мерапрыемствы, акцыі, імпрэзы. І ў гэтым годзе адбылося так, што вакол кожнага з нас ужо гуртуецца кола людзей па інтарэсах. Камусьці бліжэй праект “Мова нанова”. Камусьці ўсталёўка памятных знакаў. Я хачу зазначыць, што нас стала болей і ўжо не мае сэнсу збіраць па 30-40 чалавек. Можа там яны і не патрэбныя. Можа яны патрэбныя ў іншым месцы. Так што я станоўча ацэньваю 2018 год. І дай бог, каб наступны быў не горшы.

Відэавіншаваньне з Калядамі і Новым Годам ад лідэраў БНФ Лідчыны Вітольда Ашурка і Сяргея Пантуса

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.