Партыя БНФ » Кастусёў – генпракурору: “На якой падставе людзей водзяць на ланцугу?”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кастусёў – генпракурору: “На якой падставе людзей водзяць на ланцугу?”

Дададзена 20.12.2018 8:15:28 | 592 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў накіраваў у генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь зварот з нагоды практыкі выкарыстаньня спецсродкаў у дачыненьні да асобаў, супраць якіх вядзецца адміністратыўны працэс. Палітык патрабуе спыніць зьневажальныя практыкі выкарыстаньня спецсродкаў, а менавіта – змацоўваньня людзей кайданкамі адзін з адным у ланцугі пры дастаўцы на разгляд справы.

Як паведаміў Рыгор Кастусёў, падставай для звароту сталіся факты, агучаныя актывістамі Моладзі БНФ пасьля таго, як іх арыштавалі міліцыянты за сёлетнюю акцыю 16 кастрычніка каля Генеральнага штабу.

lancug-1У працэсе ўтрыманьня ў статусе адміністратыўна затрыманых і падчас дастаўленьня ў суд актывісты Моладзі БНФ ды іншыя затрыманыя былі скаваныя кайданкамі адзін з адным паміж сабой у ланцуг.  Пры канваіраваньні затрыманых актывістаў кайданкамі змацавалі паміж сабой у ланцуг і ў такім выглядзе выводзілі з машыны ў будынак суда. Па словах старшыні Моладзі БНФ Дзяніса Мандзіка, пры канваіраваньні на просьбу аслабіць кайданкі як прычыняючыя боль супрацоўнікі праваахоўных органаў, што ажыццяўлялі канваіраваньне, не рэагавалі.  Гэты выпадак быў адлюстраваны ў інтэрнэце праваабаронцамі ПЦ “Вясна” з фатаздымкамі азначанай практыкі: Ноў-хаў сталічнай міліцыі: затрыманых скавалі ў адзін ланцуг кайданкамі 

Пры дапамозе Праваабарончага цэнтру “Вясна” актывісты накіравалі ў пракуратуру скаргі на парушньне іх правоў.

Стаўленьне да гэтай сытуацыі камэнтуе саршыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

“Я быў вельмі абураны кадрамі, калі людзей вядуць, змацаваўшы кайданкамі ў ланцуг. Гэта выглядае як нейкае сярэднявечнае відовішча, абсалютна несумяшчальнае са стандартамі гуманнага абыходжаньня. Партыя БНФ занепакоеная любым выяўленьнем выпадкаў катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня і пакараньня з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур. Такая практыка не прадугледжаная ніякімі законамі – працэдура ўжываньня спецсродкаў, у тым ліку кайданкоў, мае ясныя мэты, заканадаўча ўрэгуляваная. Я патрабую ад генеральнага пракурора растлумачыць  – ці пракуратара лічыць нармальным што ў Беларусі напачатку ХХІ стагодзьдзя людзей водзяць на ланцугу” – сказаў Рыгор Кастусёў у камэнтары партыйнай прэс-службе з нагоды сваяго зварота.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь, уключна з артыкулам 28 Закона “Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь” ды прынятымі на падставе азначанай нормы правіламі выкарыстаньня спецсродкаў органамі ўнутраных справаў, не ўтрымлівае такога віда ці спосаба прымяненьня спецсродкаў, як скаваньне людзей ў адзін ланцуг кайданкамі. Асабліва абуральным з’яўляецца  выкарыстаньне гэткай практыкі ў дачыненьні да асобаў, справы якіх яшчэ не былі разгледжаныя судом і якія, згодна з прынцыпам прэзумпцыі невінаватасьці, з’яўляюцца невінаватымі – адзначаецца ў вароце старшыні Партыі БНФ.

Круючыся часткай 1 артыкула 4, артыкулам 14 Закона Рэспублікі Беларусь “О прокуратуре Республики Беларусь”, старшыня БНФ у сваім звароце патрабуе:

  1. Даць ацэнку пракуратуры адносна адпаведнасьці патрабаваньням заканадаўства практыкі скаваньня людзей кайданкамі ў ланцуг падчас дастаўлення ў суд для разгляду справаў аб адміністратыўным правапарушэньні.
  2. Прыняць захады пракурорскага рэагаваньня ў межах сваёй кампетэнцыі для выкараненьня ў практыцы праваахоўных органаў тых відаў і форм абыходжаньня з адміністратыўна затрыманымі, якія прыніжацюць чалавечую годнасьць, у тым ліку практыкі скаваньня людзей кайданкамі ў ланцуг падчас дастаўленьня ў суд для разгляду справаў аб адміністратыўным правапарушэньні.
  3. Згодна з артыкулам 9 Закона Рэспублікі Беларусь “О прокуратуре Республики Беларусь” апублікаваць ці іншым чынам абнародаваць пазыцыю паркуратуры па праблеме, што закранутая ў дадзеным звароце.

Раней пры падрыхтоўцы скаргі  лідэра Моладзі БНФ Дзяніса Мандзіка праваабаронцы ПЦ “Вясна” падкрэслівалі, што згодна з Законам “Аб органах унутраных спраў” спецыяльныя сродкі (кайданкі, гумавыя палкі, сродкі звязваньня, спецыяльныя хімічныя рэчывы ды інш.) прымяняюцца ў скрайніх выпадках: затрыманьня і дастаўленьня ў органы ўнутраных спраў падазраваных (абвінавачаных) у здзяйсненні злачынстваў, асобаў, у дачыненьні да якіх вядзецца адміністратыўны працэс, калі яны аказваюць непадпарадкаваньне ці супраціў, а таксама канваіраваньня і ўтрыманьня асобаў, якія падвергнутыя адміністратыўнаму арышту, дэпартацыі ці высылцы, асобаў затрыманых па непасрэдна ўзнікшаму падозраньню ў здзяйсненьні злачынства, асобаў заключаных пад варту, калі яны аказваюць непадрадкаваньне ці супраціў альбо маюцца падставы меркаваць, што яны могуць здейсніць уцёкі альбо прычыніць шкоду акружаючым ці сабе.

“У дадзенай сітуацыі ніякіх абазначаных у законе выпадкаў не было, і таму супрацоўнікі міліцыі не павінны былі прымяняць гэтыя спецсродкі.

Такое абыходжанне мы расцэньваем як жорсткае і бесчалавечнае, прыніжаючае чалавечую годнасць, якое у тым ліку забароненае Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама Канвенцыяй ААН аб недапушчэнні катаваньняў і іншага жорсткага і бесчалавечага абыходжаньня, ратыфікаваных Рэспубліка Беларусь”, – упэўнены юрыст Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, 16 кастрычніка непадалёку ад будынку Генеральнага штаба Рэспублікі Беларусь актывісты Моладзі БНФ праводзілі пікет супраць дзедаўшчыны ў войску ў межах новай грамадскай кампаніі “Білет на той свет”.  Пікет доўжыўся літаральна некалькі секундаў і быў спынены супрацоўнікамі АМАПу.

Удзельнікаў пікету Дзяніса МандзікаГанну Смілевіч і Арсенія Дзядка затрымалі і адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна, дзе склалі пратаколы правапарушэння. Арсенія Дзядка неўзабаве вызвалілі, а астатніх змясцілі ў ЦІП.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.