Партыя БНФ » Актывіст БНФ: “Прымусовая падпіска на дзяржаўную прэсу – прамое парушэньне правоў чалавека, за якое давядзецца адказваць”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіст БНФ: “Прымусовая падпіска на дзяржаўную прэсу – прамое парушэньне правоў чалавека, за якое давядзецца адказваць”

Дададзена 21.12.2018 6:44:45 | 499 праглядаў

Чыноўнікі Бярозаўскага райвыканкама даслалі разнарадку па розных установах, дзяржаўных і прыватных прадпрыемствах на выпіску дзяржаўных газет, каб узнавіць іх тыраж. Да гэтых газет аднесены “Савецкая Беларусія”, Звязда”, “Зара”, “Маяк” і іншыя.

media press сми смі прэса журналістыПа словах мясцовага актывіста Партыі БНФ, з Малеча Анатоля Сахарушы, у гэтым нічога новага, даўняя практыка, якая сведчыць аб нязменнасці цяперашняй улады, кажа Анатоль Сахаруша:

– Жонка ўсё жыццё адпрацавала ў медыцыне, то я гэта ведаю. Дочкі – у сістэме адукацыі, таксама ведаю, як яны там “дабравольна-прынудзіцельна” выпісваюць гэтыя газеты. Людзі, прыціснутыя кантрактамі, вымушаны выпісваць. Але гэта ёсць прамое парушэнне правоў чалавека.

Тыя чыноўнікі, якія ўдзельнічаюць у ціску на людзей, панясуць пакаранне ў будучым, упэўнены спадар Сахаруша:

– Рана ці позна прыйдзецца адказваць. Калі гэта ўсё зменіцца, а яно зменіцца непазбежна, адпрацаваў 20 гадоў у дзяржаўных структурах, толькі займаўся, каб душыць гэтых людзей – дык 20 гэтых гадоў выкінуць са стажа. Каб атрымлівалі пенсію, як шэраговыя грамадзяне зараз, а можа, і меней, і няхай жывуць.

Паводле Анатоля Сахарушы, патрэбна ўсе факты парушэння правоў чалавека фіксаваць, каб цяперашнія прыслужнікі рэжыму пры судным часе не адседзеліся.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.