Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у дыскусіі на тэму “ЛГБТ і традыцыйныя каштоўнасьці”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у дыскусіі на тэму “ЛГБТ і традыцыйныя каштоўнасьці”

Дададзена 24.12.2018 12:01:32 | 514 праглядаў

20 снежня ў магілёўскім тайм-кафэ «Неба» палітык, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сышоўся ў дыскусіі з ЛГБТ-актывістам, каардынатарам кампаніі «Справа Пі» Андрэем Завалеем.

На вачах у паўсотні чалавек ўдзельнікі ток-шоў «ЛГБТ і традыцыйныя каштоўнасці: як вырашыць дылему для Беларусі» спрабавалі зразумець пазіцыі адзін аднаго і адстаяць свае. Большую частку часу эксперты прысвяцілі пытанням з залы. Як адзначае адзін з арганізатараў ток-шоу Саша Райкан, ён не чакаў, што будзе столькі чалавек, якія падтрымаюць пазіцыю Андрэя Завалея:

– У зале было вельмі шмат маладых людзей, якія адкрыта «тапілі» за ЛГБТ і талерантнасць. Мы баяліся, што можа быць наадварот – усё ж такі Магілёў мае славу гамафобнага горада, і магло здарыцца так, што ўся зала проста б паспрабаваў з’есці Завалея. Але ўсё атрымалася роўна. Радуе тое, што апаненты, у тым ліку і ў зале, убачылі адзін у адным у першую чаргу такіх жа як яны людзей. Гэта выдатная база для наступнага дыялогу.

DunBB_nXgAAmyUx

Трансляцыя – Mogilev.report

Фотарэпартаж рэгіянальнага сайту mspring.online Правы Чалавека ў Магілёве

 

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.