Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў тлумачыць прычыны павышэньня коштаў на паслугі ЖКГ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў тлумачыць прычыны павышэньня коштаў на паслугі ЖКГ

Дададзена 25.12.2018 12:04:18 | 325 праглядаў

Лукашэнка перад Калядамі падпісаў указ пра рост коштаў на камунальныя паслугі. «Падарунак», які не кожнаму прыйдзецца даспадобы. На тэлеканае Белсат сытуацыю абмяркоўваюць простыя беларусы, а таксама прафсаюзны лідэр Аляксандр Ярашук і старшыня БНФ Рыгор Кастусёў.

Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў перакананы: прычына пастаяннага павышэньня коштаў на паслугі ЖКГ у манапалізме дзяржавы ў гэтай сфэры, а таксама ў карупцыі, якую гэты манапалізм спараджае.

ЖКГ ЖКХ«Заплацім, а што ж нам рабіць? Падобна, што так патрэбна».

«Для пенсіянераў, вядома, адчувальна будзе».
«Мне нядорага. Я на пенсіі. Мне пенсію дзяржава плоціць, і мне хапае».

Першага студзеня кошт камунальных паслугаў павысіцца больш як на 8,3 рублёў. З 1-га чэрвеня тарыфы на цеплазабеспячэнне павялічацца на 2.4 рублёў. Эксперты кажуць – кошты набліжаюцца да нашых заходніх суседзяў, але…

«Уся праблема ў тым, што даходы, заробкі, пенсіі ў Літве і Польшчы значна больш вышэйшыя, чым у Беларусі» – адзначае эканаміст Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Дадаткова, беларускія платнікі не ведаюць, на што канкрэтна накіроўваюцца іхныя грошы.

«Я не разумею, як яны фармуюцца? Нешта вагаецца, нешта мяняецца. Такіх у нас вельмі шмат рэчаў, якіх нам не зразумець».
«Кожны можа прывесці прыклады, калі нашыя мясцовыя ЖЭСы проста нерацыянальна выкарыстоўваюць сродкі».
«Цалкам схавана змрокам таямніцы. Ніхто нідзе ў нас не ведае, акрамя тых, хто гэтыя тарыфы фармуе».

«У гэтым ніхто не разбярэцца, акрамя спецыялістаў».

 Спецыялісты, аднак, таксама не могуць даць адказу на гэтае, здавалася б, простае пытанне.

«Сістэма ЖКГ – таксама манапаліст, які не можа дакладна нам тлумачыць, чаму менавіта на 8 рублёў, на 10 рублёў падвышаюцца камунальныя плацяжы», – кажа эканаміст Аляксандр Ярашук.

Адна справа – павышаць кошт камуналкі, другая – зніжаць сабекошт паслугаў. Паводле адмыслоўцаў, манаполія стварае спакусу для большае карупцыі. Аднак выкрыццё злачынных схемаў не спрыяе зніжэнню цэнаў на камунальныя паслугі.

У Шклоўскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы быў завышаны кошт на абсталяванне ажно ў 13 разоў. У іншых прадпрыемствах – да 10 разоў. Схему знайшлі, карупцыянераў раскрылі, але нічога не зрабілі, каб гэтыя затраты, гэты крадзеж прыбраць з сабекошту жыллёва-камунальных паслугаў», – кажа Рыгор Кастусёў,  старшыня Партыі БНФ, былы кіраўнік ЖКГ Шклоўскага раёну.

Да таго ж паводле адмыслоўца, стандарты, запісаныя ў сабекошт камуналкі, часта не выконваюцца. Гэта, перадусім, недастатковы падагрэў вады, які тэарэтычна мае дасягаць прынамсі 50-ці градусаў, і перабоі з яе дастаўкай – нярэдка ў правінцыі памыцца можна толькі ў акрэсленыя гадзіны. Тым не менш, пакуль сістэма камунальных паслугаў застаецца непразрыстаю, нават адмыслоўцы будуць мець больш пытанняў, чымся адказаў.

Вітаўт Сіўчык, тэлеканал Белсат

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.