Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў камэнтуе хаду беларуска-расейскіх перамоваў па нафце
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў камэнтуе хаду беларуска-расейскіх перамоваў па нафце

Дададзена 26.12.2018 6:08:25 | 524 праглядаў

Паводле старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, тое, што перамовы паміж прэзідэнтамі Беларусі і Расеі па нафтавым пытанні скончыліся без канкрэтных вынікаў, сведчыць хутчэй аб паразе беларускага боку: “Калі кіраўнікам Беларусі і Расеі атрымаецца за гэты час дамовіцца, то гэтыя пагадненні будуць базавацца не на балансе інтарэсаў, а на выгодах і жаданнях выключна прэзідэнта Расеі”- сказаў Рыгор Кастусёў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Як адзначае лідэр Партыі БНФ, віна за сённяшнюю сітуацыю ляжыць на цяперашнім кіраўніке Беларусі:

Рыгор Кастусёў – З майго пункту гледжання гэта сведчыць аб поўнай прафесійнай непрыгоднасці чалавека, які займае пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ён мабыць ужо і сам зразумеў, што завёў сваёй палітыкай краіну ў тупік, і ён сам, як я заўважаю з яго паводзінаў, не бачыць выйсця з гэтай сітуацыі. Не бачыць не таму, што не хоча бачыць, а не бачыць таму, што ён проста не здольны знайсці выхад з сітуацыі.

Аднак анансаваны працяг перамоваў да канца гэтага году. Але, па меркаванні Рыгора Кастусёва, калі кіраўнікам Беларусі і Расеі атрымаецца за гэты час дамовіцца, то гэтыя пагадненні будуць базавацца не на балансе інтарэсаў, а на выгодах і жаданнях выключна прэзідэнта Расеі. І гэта вельмі небяспечна, таму што ў Пуціна зараз ёсць адна галоўная мара – паўтарыць „поспех” з далучэннем Крыму ў адносінах Беларусі, – лічыць Рыгор Кастусёў. А Аляксандр Лукашэнка не мае што супрацьпаставіць, каб з гэтай сітуацыі выйсці. Адносіны з Захадам сапсаваныя, рэформы ў краіне не праведзены, падтрымка ў насельніцва рэзка змяншаецца.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.