Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “Падзея 2018 году – адзначэньне стагодзьдзя БНР”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “Падзея 2018 году – адзначэньне стагодзьдзя БНР”

Дададзена 29.12.2018 1:04:47 | 687 праглядаў

2018 год няўхільна ды імкліва адыходзіць у мінулае. Канец года – гэта цудоўная магчымасьць паразважаць над тым, якім быў адыходзячы 2018. Кіраўнікі апазыцыйных партый Беларусі распавялі беларускай службе Польскага радыё пра сёлетнія дасягненьні сваіх арганізацый.

Партыя Беларускі Народны Фронт прадстаўляе кансэрватыўнаю нацыянал-дэмакратычную ідэалёгію. Старшынём Партыі БНФ зьяўляецца Рыгор Кастусёў, які ў 2010 годзе быў кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Беларусі. Рыгор Андрэевіч Кастусёў па просьбе беларускай службы Польскага радыё падсумоўвае 2018 год у кантэксьце дзейнасьці Партыі БНФ.

IMG_1094Рыгор Кастусёў: На маю думку, самая значная падзея для ўсёй грамадзянскай супольнасьці Беларусі ў 2018 годзе – гэта адзначэньне 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускі Народны Фронт актыўна удзельнічаў у гэтым сьвяткаваньні. Я думаю, што гэта самая значная і самая знакамітая падзея 2018 году, бо мерапрыемствы прысьвечаныя 100-годзьдзю БНР адбываліся ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, і разам з іншымі грамадзка-палітычныі сіламі Партыя БНФ арганізоўвала гэтае сьвята.

Калі казаць уласна пра партыю, то мяне вельмі задавальняе, што за мінулы год у БНФ прыйшло шмат моладзі. Менавіта моладзевая структура БНФ стала найбольш масавай, найбольш актыўнай сярод іншых моладзевых арганізацый у Беларусі, вядома, за выключэньнем БРСМ. Аднак, БРСМ жыве на сродкі бюджэту, то-бок на нашыя падаткі, а Моладзь БНФ працавала на ідэі, на энтузіязьме, на зацікаўленасьці ў партыі ды ў каштоўнасьцях БНФ.

Поўны матэрыял слухайце ў гукавым файле.

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.