Партыя БНФ » Папулярны блогер Эдуард Пальчыс заклікае падтрымаць Сядзібу БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Папулярны блогер Эдуард Пальчыс заклікае падтрымаць Сядзібу БНФ

Дададзена 30.12.2018 12:55:43 | 474 праглядаў

Папулярны беларускі блогер Эдуард Пальчыс, вядомы як “Джон Сільвер”, заклікаў беларусаў падтрымаць грашыма Партыю БНФ, што сутыкнулася з цяжкасьцямі пры аплаце цэнтральнай сядзібы ў Менску.

У прыватнасьці, Эдуард Пальчыс, які таксама зьяўляецца рэдактарам сайту 1863x.com, ды быў зьняволены за палітычныя публікацыі, прыгадвае значэньне БНФ і сядзібы БНФ у падрыхтоўцы сёлетняга Сьвята Незалежнасьці 25 сакавіка:

Пальчыс судАпошнія тыдні СМІ падводзілі вынікі года, і часцяком у самых розных формах там згадвалі # БНР100. Я адмыслова ніякім чынам не рэагаваў на якія-кольвек намінацыі або рэгаліі, бо ведаю, што рабілі ўсё не 3 чалавекі.

Дык вось, адным з галоўных “віноўнікаў” свята з’яўляецца Партыя БНФ і асабіста Рыгор Кастусёў. Я сам вельмі люблю лаяць апазіцыйныя партыі і іх лідэраў, але тут чыстыя факты – бяз іх нічога б не выйшла.

Шмат хто спекулюе на тэму таго, што кампанія БНР100 была выгадная ўладам, а той хто гэта ўсё арганізоўваў, маўляў, ёсць прамыя “адбельвальнікі рэжыму”, “ручная апазіцыя” і сыгралі на руку уладам. Ага, у выніку так згулялі, што таго ж Кастусёва затрымлівалі летам маскі-шоў за адміністратыўны пратакол, а Партыя БНФ хутка застанецца без памяшкання. Калі хто не ведае, у іх утварыўся вялікі доўг па аплаце офіса, бо ўлады далі ім стаўку аплаты ў 3-4 разы больш за звычайную.

Сядзіба БНФ доўгі час была практычна адзіным прытулкам для шматлікіх культурных, сацыяльных і палітычных мерапрыемстваў. І без БНФ наўрад-ці атрымаецца ў будучыні рабіць нешта падобнае БНР100 -

- піша Эдуард Пальчыс у сваім допісе ў Фэйсбуку.

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы БНФ можна зьдзейсьніць адным з трох шляхоў:

1. Ахвяраваньні праз сыстэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

logo-raschetПералічыць грошы праз сыстэму Разлік (АРІП)/“Расчет” (ЕРИП) у любым банку,  праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, у банкамаце і г.д. Зьдзейсьніць аплату можна з  выкарыстаньнем наяўных ці электронных грошаў, банкаўскіх плацёжных картак.

ахвяраваньні - еріпРэквізіты для пералічэньня ахвяраваньняў можна знайсьці на сайце https://raschet.by/ -  у графе пошуку паслугаў набірайце БНФ, ці код паслугі 4431691

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ ПРАЗ ЕРИП ТРЭБА:

Выбраць:

•Пункт “Сістэма” Разлік “(АРІП) / “Система “Расчет” (ЕРИП)

• общественные объединения/грамадскія аб’яднанні –

• прочие общественные объединения/іншыя грамадскія аб’днанні

• БНФ “Адраджэньне”

• БНФ “Адраджэньне” – код паслугі 4431691

Для аплаты ўвесьці прозьвішча, імя, імя па бацьку

Праверыць карэктнасьць інфармацыі і зьдзейсьніць плацёж.

Калі Вы ахвяруеце праз касу банка, калі ласка, паведміце касіру аб неабходнасьці правядзеньня плацяжу праз сыстэму “Разьлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

2. Ахвяраваньні праз банкаўскі рахунак

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы можна пералічаць і наўпрост на рахунак Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”

Рэквізыты:

ГРАМАДЗКАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”

ААТ “Банк БелВЭБ” г. Мінск Мінскае аддзяленне №2

BIC SWIFT: BELBBY2X

IBAN:  BY70BELB30151001470040226000

УНП: 100052236

У графе “прызначэньне плацяжу” просим пазначыць: “бязвыплатны ўзнос на аплату арэнды памяшканьня”, альбо “дабрачынны ўнёсак”.

3. Ахвяраваньні наяўнымі грашыма (у тым ліку ананімна)

Ахвяраваньні на арэнду Сядзібы таксама можна зрабіць наяўнымі грашыма ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), у тым ліку ананімна ў скарбонку для ахвяраваньняў на адрас Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Графік працы сядзібы: офіс БНФ адчынены з 13 да 19 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля − выходныя.

З цэнтральным офісам Партыі БНФ Вы можаце зьвязацца праз электронны адрас Управы БНФ:  uprava@narodny.org альбо праз тэлефон (017) 3645012

 


Просмотреть увеличенную карту

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Сакавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.