Партыя БНФ » На Партыю БНФ падалі ў суд па запазычанасці за Сядзібу БНФ у Менску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На Партыю БНФ падалі ў суд па запазычанасці за Сядзібу БНФ у Менску

Дададзена 31.12.2018 2:37:24 | 881 праглядаў

У эканамічным судзе Менску адбылося падрыхтоўчае пасяджэнне па іску, які пададзены дзяржаўным прадпрыемствам “Домэнэргасэрвіс” на адрас Партыі БНФ з прычыны запазычанасцяў па аплаце арэнды памяшканьня, у якім месціцца штаб-кватэра партыі.

судІсцец патрабуе скасаваць дамову арэнды памяшкання па адрасе Чарнышэўскага, 3 на падставе запазычанасці па арэндзе. У гэтым будынку партыя месціцца ад 2011 года.

Сытуацыю камэнтуе старшыня БНФ Рыгор Кастусёў:

-                  Мы маем шэсць дамоваў арэнды на памяшканні Сядзібы. У гэтай справе ісцец просіць скасаваць адну з гэтых дамоваў, якая заключаная партыяй. Падкрэслю, што ўласнік падаў іск у снежні нягледзячы на тое, што партыя выконвае абавязальніцтвы згодна з ўзгодненым гафікам аплаты запазычнасцяў, а таксама аплаціла бягучыя плацяжы.

У  судзе падчас распарадчага пасяджэння мы прадставілі доказы аплаты паводле графіку ліквідацыі запазычанасцяў: на 31 снежня згодна з афіцыйнай  дамоўленасцю, якая была падпісаная паміж Партыяй БНФ і арэндадаўцам у лістападзе, усе запазычанасці за арэнду з боку цэнтральнай структуры партыі выплачаныя, таксама як і арэнда за снежань. Застаюцца пакуль неаплочаныя плацяжы па мясцовых структурах Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” (Мінская абласная і Мінская гарадская арганізацыі), яле мы маем цвёрды спадзеў на ліквідацыю гэтых запазычанасцяў. Прынамсі, на гэта дазваляе разлічваць дынаміка ахвяраванняў, якія людзі кожны дзень пералічаюць нам для мэтаў аплаты сядзібы. 

Дзякуючы шматлікім ахвяраванням мы сабралі больш за 20 тысяч рублёў на аплату сядзібы. Гэта дазволіла нам аплаціць блізу двух трацінаў ад агульнай сумы запазычнасці. Я  шчыра ўдзячны сотням людзей, якія пералічаюць  ахвяраванні праз ЕРИП/АРІП – асноўную маса ахвяраванняў складаюць сумы ад палутара да пяцідзесяці рублёў. Гэтая народная падтрымка дазваляе разлічваць, што мы зробім усё магчымае каб захаваць у Менску адзіную сядзібу пад бел-чырвона-белым сцягам.

Як высьветлілася ў судзе, на сёння розныя структуры БНФ па ўсіх дамовах вінныя каля 10 тысяч рублёў. Такім чынам, свае абавязкі па выстаўленых нам прэтэнзіях мы выконваем згодна з заключанага ўвосень пісьмовага пагаднення з арэндадаўцам.

На гэтай падставе мы прапанавалі арэндадаўцу міравое пагадненне на ўмовах: мы ліквідуем запазычанасці – “Домэнэргасэрвіс” адклікае іск. Юрыст істца на дадзеным этапе адхіліў нашую прапанову. Аднак, суд вырашыў разглядаць справу ўжо ў наступным годзе – разгляд справы па іску да Партыі БНФ прызначаны на 16 студзеня. Да гэага часу мы плануем аплаціць тое, што засталіся вінныя ніжэйстаячыя аргструктуры партыі ды будзем выходзіць на кіраўніцтва “Домэнэргасэрвісу” і на Менгарвыканкам з тым каб усё ж знайсьці паразуменне і дасягнуць міравога пагаднення.

Безумоўна, пагроза пазбаўлення старэйшай апазыцыйнай арганізацыі цэнтральнага офісу – пытанне палітычнае. Бачу трывожнае супадзенне: пагроза высялення Сядзібы БНФ актывізуецца тады, калі ў Маскве на Беларусь наўпрост ціснуць з птарабаваннем здачы незалежнасці Беларусі. Не хацелася б, каб гэтыя крокі ўладаў былі этапам падрыхтоўкі да падпарадкавання краіны знешняму кіраванню з Масквы.  

У якасці прыкметы палітычных акалічнасцяў пададзенага судовага іску старшыня БНФ прывёў той факт, што Партыя БНФ не лічыцца ў спісе недобрасумленных арэндатараў, які публікуе Менгарвыканкам – у той час як там знаходзяцца шматлікія камэрцыйныя аргвнізацыі, якія маюць значна большыя запазычанасці, а таксама лаяльныя да дзяржавы структуры (напрыклад – Камуністычнай партыі Беларусі) ды прарасейскія арганізацыі (напрыклад, “Братство белорусов и россиян”).

Па словах Рыгора Кастусёва, зараз БНФ мае актывізаваць збор сродкаў дзеля таго каб у судзе абгрунтавана патрабаваць не скасоўваць дамову арэнды:  ”Мы заклікаем усіх патрыётаў дапамагчы Сядзібе БНФ сваімі ахвяраваннямі, просім усе ініцыятывы і структуры грамадзянскай супольнасці, якія карысталіся Сядзібай, аказаць падтрымку адной з галоўных незалежных пляцовак.

Як паведаміў Рыгор Касусёў, ад імя БНФ накіраваны зварот да ўладаў з просьбай прадаставіць паніжальны каэфіцыент 0,1 да стаўкі арэнды памяшкання, які ўжо маюць іншыя палітычныя партыі і аб’яднанні.

Ахвяраванні для аплаты сядзібы БНФ у Менску можна пералічыць праз сыстэму Разлік (АРІП)/“Расчет” (ЕРИП) у любым банку,  праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, у банкамаце і г.д. Зьдзейсьніць аплату можна з  выкарыстаньнем наяўных ці электронных грошаў, банкаўскіх плацёжных картак. Рэквізіты для пералічэньня ахвяраваньняў можна знайсьці на сайце https://raschet.by/ -  у пошуку паслугаў набірайце БНФ, ці код паслугі 4431691

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.