Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “Выбары пройдуць па сцэнары, які пішуць у адміністрацыі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “Выбары пройдуць па сцэнары, які пішуць у адміністрацыі”

Дададзена 03.01.2019 12:02:27 | 319 праглядаў

У найбліжэйшыя два гады ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Згодна з заканадаўствам, выбары ў Палату прадстаўнікоў павінныя прайсці не пазней за 10 верасня 2020 года, прэзідэнта – не пазней за 30 жніўня 2020 года. У сувязі з гэтым не выключана, што адна з выбарчых кампаній можа адбыцца ў 2019 годзе.

З гэтай нагоды карэспандэнт інтэрнэт-газэты naviny.by Сяргей Каралевіч  спытаў меркаванне старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва наконт стаўлення партыі да будучых выбарчых кампаніяў.

kastusiou«Выбары і выбарчая кампанія – розныя паняцці. Верагодна, улады да канца 2019 года могуць падрыхтаваць правядзенне парламенцкіх выбараў, – лічыць старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. – Думаю, яны не будуць адрознівацца ад выбарчых кампаній мінулых гадоў, пройдуць па тых жа сцэнарыях, якія ўжо зацверджаны ў адміністрацыі прэзідэнта. Там напэўна ўжо рыхтуюць спісы дэпутатаў, якія толькі трэба зацвердзіць па выніках галасавання».

Палітык мяркуе, што можа паўтарыцца сітуацыя парламенцкіх выбараў 2016 года, калі ў Палату прадстаўнікоў прайшлі два дэмакратычныя кандыдаты – Алена Анісім і Ганна Канопацкая.

«Аднак рэальна яны не могуць уплываць на галасаванне ў парламенце, і для ўлад не ўяўляюць небяспеку. Вядома, нейкі ўплыў яны на грамадства маюць, але не такі, які неабходна мець апазіцыйным дэпутатам», – адзначыў палітык.

Кастусёў лічыць неабходным адрозніваць правядзенне выбараў і вядзенне выбарчай кампаніі.

«Тое, што адбываецца ў нас, – гэта выбарчая кампанія, якая дае апазіцыйным партыям магчымасці адкрытай працы з насельніцтвам. Па-за выбарчай кампаніі яны істотна абмежаваныя, – сказаў ён. – Выбарчая кампанія – гэта магчымасць актыўна папрацаваць з насельніцтвам, для гэтага і варта ў яе ўключацца».

Чытаць далей.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.