Партыя БНФ » У Віцебску пройдзе канфэрэнцыя “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Віцебску пройдзе канфэрэнцыя “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”

Дададзена 04.01.2019 12:01:53 | 215 праглядаў

У Віцебску 5-га студзеня адбудзецца канферэнцыя “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”. Яна пройдзе ў мясцовай бібліятэцы Леніна і пачнецца аб 11-й гадзіне.

Арганізатар канферэнцыі, сябра Сойму Партыі БНФ Хрыстафор Жаляпаў паведаміў Беларускаму Радыё Рацыя, хто прыме ўдзел у мерапрыемстве:

жаляпаў– Запрашаем гісторыкаў з Менска – Сяргея Тарасава і Ніну Стужынскую, – гэта па гістарычнай частцы, і палітолага Андрэя Ляховіча – гэта па частцы палітычнай. Яшчэ будуць выступаць краязнаўцы – з Віцебска, з Воршы, з Полацка, з Паставаў, з Верхнядзвінска, з Гарадка. Яны будуць расказваць гісторыю сваіх гарадоў, у складзе Беларусі старажытнай і сучаснай, і ўвогуле як сёння жывуць жыхары гэтых гарадоў, якія ў іх настроі.

Як адзначае Хрыстафор Жаляпаў, чуткі пра нібыта гатовасць беларусаў у Віцебскай вобласці пайсці ў Расею не адпавядаюць рэчаіснасці і распаўсюджваюцца якраз імперскімі сіламі. На ўсходзе ніяк не менш, чым на захадзе Беларусі людзі ўсведамляюць важнасць незалежнасці краіны. На канферэнцыі гісторыкі і палітолагі распавядуць, наколькі важна для Беларусі мець дзяржаўнасць і як трэба яе захоўваць.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя

Студзень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.