Партыя БНФ » Сябра Сойму БНФ Алесь Дзергачоў патрабуе ад уладаў Смаргоні аднавіць права на мірныя сходы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму БНФ Алесь Дзергачоў патрабуе ад уладаў Смаргоні аднавіць права на мірныя сходы

Дададзена 06.01.2019 2:00:51 | 361 праглядаў

Смаргонскі праваабаронца, сябра Сойму Партыі БНФ Алесь Дзергачоў звярнуўся ў мясцовы райвыканкам з патрабаваннем адмяніць рашэнне ад 25.11.2011 №1046 “Аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў”. На думку заяўніка, дадзены акт мясцовага заканадаўства абмяжоўвае права грамадзян на мірныя сходы і носіць дыскрымінацыйны характар.

Алесь ДзергачоўУ прыватнаці, вызначэнне рашэннем у якасці сталых месцаў для правядзення мерарыемстваў дэндрасаду па вуліцы Савецкай і сквера па вуліцы Сініцкага ў Смаргоні абмяжоўвае права на мірныя сходы і права на свабоднае выказванне свайго меркавання, што ўключае ў сябе свабоду распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю і ідэі. Распаўсюдзіць інфармацыю і ідэі у дадзеных месцах немагчыма з-за іх бязлюднасці.

Поўную ж забарону рашэннем  праводзіць масавыя мерапрыемствы ў парку культуры і адпачынку, плошчы Леніна, вуліцы Леніна і вуліцы Савецкая ў межах ад вуліцы Кутузава да вуліцы Чырвонармейскай усім, акрамя органаў улады, Алесь Дзергачоў лічыць дыскрымінацыяй усяго грамадства з выкарыстанем уладных паўнамоцтваў.

Сваю пазіцыю заяўнік абгрунтаваў міжнародным і ўнутрыдзяржаўным заканадаўствам.

Важкім аргументам сваёй пазіцыі ён лічыць і той факт, што падчас мінулай выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы кандыдатам у дэпутаты было дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы практычна  ў любых прыдатных месцах. І гэта не прыводзіла да парушэння грамадскага парадку, не ўздзейнічала адмоўна на маральнасць і здароўе насельніцтва.

dzerhzvarotrvkmirnyjaskhody1218

masavyjamerapryemstvyraszenneraivykankama11hod

Паводле рэгіянальнага сайта “Гарадзенская Вясна

Сакавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.