Партыя БНФ » “Гарачы камэнтар” на тэлеканале Белсат: Рыгор Кастусёў – пра пагрозы страты сядзібы БНФ у Менску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


“Гарачы камэнтар” на тэлеканале Белсат: Рыгор Кастусёў – пра пагрозы страты сядзібы БНФ у Менску

Дададзена 07.01.2019 12:33:55 | 378 праглядаў

Дзяржаўнае прадпрыемства «Домэнэргасэрвіс» падала судовы іск на Партыю БНФ з-за неўрэгуляваных запазычанасцяў па аплаце арэнды памяшкання, у якім месціцца галоўная сядзіба БНФ у Менску, ды патрабуе скасаваць дамову з апазіцыянерамі аб арэндзе памяшкання.

Рыгор Кастусёў, старшыня партыі БНФ, распавядае ў праграме “Гарачы камэнтар” на тэлеканале Белсат:

Рыгор Кастусёў 07«Страта памяшкання можа пацягнуць за сабою і страту рэгістрацыі, маецца на ўвазе рэгістрацыю Партыі БНФ. Я лічу, што гэта не эканамічна, а палітычна матываваныя захады беларускіх уладаў. Я згодны з вамі, што трэба плаціць, але зразумейце адно: беларускія ўлады паднялі кошты па камунальных паслугах, па арэндзе памяшканняў для партыі БНФ і яе структурных падраздзяленняў. Сёння мы плацім за 1 метр квадратны 22 рублі. З 1 студзеня для нас камунальныя паслугі будуць зноўку павялічаныя.

Чаму я лічу, што гэта палітычна матываваны падыход з мэтаю выселіць партыю БНФ з памяшкання? Я паглядзеў на сайце менскага гарвыканкаму інфармацыю аб нядобрасумленных плацельшчыках за арэнду дзяржаўнае маёмасці. Такіх больш за 700 арганізацыяў. У лік гэтых арганізацыяў ні БНФ, ні структурныя падраздзяленні партыі і грамадскага аб’яднання «БНФ Адраджэнне» не ўваходзяць. Але менскія ўлады падаюць у суд не на тыя 700 арганізацыяў, якія маюць запазычанасці па 2-3 гады, а менавіта на партыю БНФ…»

Глядзець відэа “Гарачага камэнтару” старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва на тэлеканале Белсат

 

Сакавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.