Партыя БНФ » У сядзібе БНФ адбылася калядная сустрэча праваслаўных вернікаў-прыхільнікаў беларускай аўтакефаліі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У сядзібе БНФ адбылася калядная сустрэча праваслаўных вернікаў-прыхільнікаў беларускай аўтакефаліі

Дададзена 08.01.2019 8:37:51 | 609 праглядаў

У сталічнай Сядзібе БНФ на Каляды адбылася святочная сустрэча, якую правялі святары Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Гаворыць адзін з прыхаджанаў, мастак Аляксей Марачкін:

– Я далучаюся да віншаванняў, таму што такі святочны дзень. Я хачу выказаць удзячнасць нашым святарам аўтакефальнай царквы, бо гэта яны арганізавалі. Гэта выспачка вольнай Беларусі. І гэта вельмі важна. Мне прыемна, што тут сярод абразоў свеціцца і мой твор – гэта Маці Божая ахвяраў Чарнобыля. Са святам вас усіх!

Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква дагэтуль не мае ў Беларусі афіцыйнага статусу. Таму пасля літургіі была зачытаная адозва Руху салідарнасці “Разам” з заклікам да ўладаў не ствараць перашкодаў у яе рэгістрацыі.

2019-01-08_Kauniarovicz_Rastvo_7

2019-01-08_Kauniarovicz_Rastvo_5

2019-01-08_Kauniarovicz_Rastvo_4

2019-01-08_Kauniarovicz_Rastvo_3

Паводле Радыё Рацыя

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.