Партыя БНФ » Сойм Партыі БНФ: “Беларуская мова – фактар нацыянальнай бясьпекі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сойм Партыі БНФ: “Беларуская мова – фактар нацыянальнай бясьпекі”

Дададзена 12.01.2019 2:56:34 | 6,386 праглядаў

Беларуская мова – найважнейшы фактар нацыянальнай бясьпекі для незалежнай беларускай дзяржавы

Заява Сойма Партыі БНФ 12 студзеня 2019 году

родная мова народная зброяУ апошнія месяцы з падачы расейскіх дзяржслужбоўцаў у СМІ ізноўку ўкінутыя інсынуацыі пра ўвасабленьне ў жыцьцё авантуры пад назвай “саюзная дзяржава”. Дамовы пра гэтае ўвтарэньне былі заключаныя адзінаасобным кіраўніком Беларусі дваццаць гадоў таму, чым былі створаныя даўгатэрміновыя пагрозы для незалежнасьці нашай краіны. Пакуль існуе “саюзная дзяржава” – існуе пагроза аншлюсу, ліквідацыі беларускай дзяржавы і яе інкарпарацыі ў склад Расеі.

Разам з тым БНФ цьвёрда перакананы ў тым, што беларуская незалежнасьць грунтуецца не толькі на фармальна-прававых інстытутах, а тым больш не на адзінаасобнай аўтарытарнай уладзе. Цяперашняя Рэспубліка Беларусь каштоўная не сама па сабе, і тым больш не як “падмандатная тэрыторыя”, што быццам бы захавалася толькі праз 25-гадовае кіраваньне адной асобы.

Рэспубліка Беларусь ёсьць формай існаваньня беларускай нацыі – і толькі як беларуская нацыянальная дзяржава яна мае сэнс для існаваньня і можа прэтэндаваць на устойлівасьць. Дзяржаўныя інстытуты будуць сапраўды моцныя толькі тады, калі будуць абапірацца на беларускае грамадзтва, беларускі бізнэс, беларускае сялянства, беларускае войска, беларускія СМІ, беларускую царкву, на пачуцьцё нашай агульнай ідэнтычнасьці як беларусаў і пачуцьцё нашай супольнай адказнасьці за лёс нашай краіны і будучых пакаленьняў беларусаў.

У гэтай сыстэме дзяржаваўтваральных падмуркаў найважнейшым элемэнтам зьяўляецца беларуская мова. Выбар на карысьць беларускай мовы – гэта выбар на карысьць нацыянальнай дзяржавы і, у рэшце рэшт, адзіна магчымы выбар для сапраўднага беларускага патрыёта.

Пакуль значная частка беларусаў не карыстаецца беларускай мовай, глядзіць расейскія тэлеканалы, жыве ў расейскай моўнай прасторы – заўжды будзе небясьпека таго, што сюды прыйдуць расейскія танкі “бараніць рускамоўных”. Нездарма ж расейскія шавіністы кажуць што “русский мир” – гэта ўся прастора панаваньня расейскай мовы.

Прымаючы пад увагу актывізацыю антыбеларускіх выступаў і інфармацыйных атак супраць Беларусі і беларусаў, мы абвяшчаем 2019 год годам беларускай мовы і заклікаем да наступных крокаў па ўмацаваньні беларускай мовы:

-      Заклікаем усіх жыхароў Беларусі вывучаць і ўдасканальваць ступень валоданьня беларускай мовай, заклікаем карыстацца беларускай мовай ва ўсіх жыцьцёвых выпадках, ініцыяваць стварэньне беларускамоўных групаў і плыняў у навучальных установах розных узроўняў;

-      Заклікаем усіх беларусаў падчас перапісу насельніцтва, які прызначаны на кастрычнік 2019 года, пазначаць беларускую мову ў якасьці роднай мовы і мовы штодзённага ўжытку дома;

-      Заклікаем беларускі бізнэс, усіх вытворцаў тавараў і паслугаў, карыстацца беларускай мовай у рэклямных кампаніях, у аздабленьні тавараў, у камунікацыі з пакупнікамі і карыстальнікамі;

-      Патрабуем ад уладаў Беларусі абмежаваць трансляцыю расейскіх тэлеканалаў, якія распальваюць міжнацыянальную варажнечу і па-сутнасьці ёсьць сродкамі вядзеньня інфармацыйнай вайны супраць нашай краіны, замяніўшы іх праграмамі ўласнай вытворчасьці альбо збалансаваным наборам замежных тэлепраграмаў з розных іншых краінаў;

-      Патрабуем ад уладаў Беларусі прыняцьця актаў заканадаўства на беларускай мове;

-      Заклікаем улады Беларусі пашыраць выкарыстаньне беларускай мовы ў сыстэме адукацыі, у тым ліку стварыўшы вышэйшыя навучальныя установы з выкладаньнем на беларускай мове і прыняўшы на заканадаўчым узроўні дзяржаўную праграму развіцьця і падтрымкі беларускамоўнага навучаньня з павелічэньнем дзяржаўнага фінансаваньня праграмаў па развіцьці беларускай культуры, адукацыі і мовы з выдзяленьнем сродкаў на конкурснай аснове недзяржаўным ініцыятывам і арганізацыям грамадзянскай супольнасьці;

-      Нагадваем што ад 1 студзеня 2019 года ўсе інтэрнэт-сайты дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацыяў павінныя мець беларускамоўныя вэрсіі і абвяшчаем пра намер пільна адсочваць выкананьне гэтай нормы заканадаўства праз маніторыг дзяржаўных сайтаў з рэагаваньнем на парушэньні шляхам адпаведных зваротаў да ўладальнікаў сайтаў і, пры сыстэмных парушэньнях, шляхам скаргаў у міністэрства інфармацыі.

 

24 Responses to Сойм Партыі БНФ: “Беларуская мова – фактар нацыянальнай бясьпекі”

  1. Алмест says:

    “Призываем всех белорусов во время переписи населения [...] обозначать белорусский язык в качестве родного языка и языка повседневного обихода дома”. А если в быту чаще используется русский язык, то что делать? А если русский язык помогает легче выстроить отношения с непосредственно Россией, Украиной и Литвой? Почему австрийцы, швейцарцы, американцы, австралийцы, бразильцы или аргентинцы не комплексуют из-за отсутствия “своего” языка? Украинский путь такой прекрасный, такой верный…

    • Kwaigon says:

      Все правильно, и каналы российские гораздо интереснее, чем бт

    • Юрко Градовський says:

      А рускі не розуміють білоруської мови? Які ж то, в біса, брати? Ми, українці, розуміємо і хочемо щоби білоруси розмовляли з нами своєю рідною, білоруською, а не на московському нарєчіі

    • admin says:

      Ангельская дапамагае размаўляць з усім сьветам, а кітайская з — кітайцамі. Тым ня менш, у нас ёсьць свая. Гэта як мамай i татам: у кагосьці яны багацейшыя, але нармальны чалавек любіць сваіх. Ніхто забараняе вам вучыць і выкарыстоўваць якую заўгодна мову, але беларуская — аснова нацыянальнай культуры, значыць аснова існаваньня беларускага народа, адпаведна аснова існаваньня Беларусі як асобнай краіны і дзяржавы. Таму яна патрабуе ад нас усіх асаблівага стаўленьня.

      Дарэчы, вашыя зьвесткі недакладныя. Амэрыканцы ўважліва сочаць каб у іх не было зашмат брытанскіх выразаў, брытанцы раўніва ставяцца да амэрыканізмаў. Гэта пры тым, што мова ў іх гістарычна адна. А ў нас мовы розныя. У кожнага народу свой лёс, і мы не амэрыканцы (у нас гісторыя больш больш старажытная), але нават яны абараняюць сваю адметнасьць. Нам, дык і сам Бог загадаў.

  2. Черный капюшон says:

    Я ідыёт. Я спрабую зрабіць выгляд, што пішу зь Беларусі, маючы расейскі IP (moderated).

  3. Kwaigon says:

    Я ідыёт. Я спрабую выказаць думку, але ўсё, што ёсьць у маёй галаве — гэта брыдкаслоўе (moderated).

  4. Черный капюшон says:

    Я ідыёт. Я спрабую зрабіць выгляд, што пішу зь Беларусі, маючы расейскі IP (moderated).

  5. Kwaigon says:

    Интересы бнф и народа совсем разные. Не такую оппозицию я хочу в своей стране

    • admin says:

      Паводле дадзеных сацыялягічных даследаваньняў (MIA Research, чэрвень 2018), 87% насельніцтва краіны лічаць, што беларуская мова зьяўляецца важнай часткай нацыянальнай культуры, якую трэба захоўваць і разьвіваць. Такім чынам, БНФ абараняе інтарэсы беларускага народа.

  6. Павел Судоплатов says:

    Я ідыёт. Я спрабую зрабіць выгляд, што пішу зь Беларусі, маючы расейскі IP (moderated).

  7. Vicusb says:

    Я гражданин Белоруссии и родная мова – это белорусский и русский язык! Что это за оппозиция такая? Откуда идеи такие идут?

    • admin says:

      Ніхто нікому не забараняе карыстацца расейскай, ці якой іншай. Але родная мова Беларусі адна – беларуская. Уласна таму яна і называецца “беларуская”.

  8. Василь Петров says:

    Я ідыёт. Я спрабую зрабіць выгляд, што пішу зь Беларусі, маючы расейскі IP (moderated).

  9. Tsar says:

    Я ідыёт. Я спрабую зрабіць выгляд, што пішу зь Беларусі, маючы расейскі IP (moderated).

  10. Петр says:

    Я ідыёт. Я спрабую зрабіць выгляд, што пішу зь Беларусі, маючы расейскі IP (moderated).

  11. Юрко Градовський says:

    І дуже правильно. Незалежність починається з мови!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.