Партыя БНФ » Сойм Партыі БНФ: “Беларуская мова – фактар нацыянальнай бясьпекі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сойм Партыі БНФ: “Беларуская мова – фактар нацыянальнай бясьпекі”

Дададзена 12.01.2019 2:56:34 | 11,087 праглядаў

Беларуская мова – найважнейшы фактар нацыянальнай бясьпекі для незалежнай беларускай дзяржавы

Заява Сойма Партыі БНФ 12 студзеня 2019 году

родная мова народная зброяУ апошнія месяцы з падачы расейскіх дзяржслужбоўцаў у СМІ ізноўку ўкінутыя інсынуацыі пра ўвасабленьне ў жыцьцё авантуры пад назвай “саюзная дзяржава”. Дамовы пра гэтае ўвтарэньне былі заключаныя адзінаасобным кіраўніком Беларусі дваццаць гадоў таму, чым былі створаныя даўгатэрміновыя пагрозы для незалежнасьці нашай краіны. Пакуль існуе “саюзная дзяржава” – існуе пагроза аншлюсу, ліквідацыі беларускай дзяржавы і яе інкарпарацыі ў склад Расеі.

Разам з тым БНФ цьвёрда перакананы ў тым, што беларуская незалежнасьць грунтуецца не толькі на фармальна-прававых інстытутах, а тым больш не на адзінаасобнай аўтарытарнай уладзе. Цяперашняя Рэспубліка Беларусь каштоўная не сама па сабе, і тым больш не як “падмандатная тэрыторыя”, што быццам бы захавалася толькі праз 25-гадовае кіраваньне адной асобы.

Рэспубліка Беларусь ёсьць формай існаваньня беларускай нацыі – і толькі як беларуская нацыянальная дзяржава яна мае сэнс для існаваньня і можа прэтэндаваць на устойлівасьць. Дзяржаўныя інстытуты будуць сапраўды моцныя толькі тады, калі будуць абапірацца на беларускае грамадзтва, беларускі бізнэс, беларускае сялянства, беларускае войска, беларускія СМІ, беларускую царкву, на пачуцьцё нашай агульнай ідэнтычнасьці як беларусаў і пачуцьцё нашай супольнай адказнасьці за лёс нашай краіны і будучых пакаленьняў беларусаў.

У гэтай сыстэме дзяржаваўтваральных падмуркаў найважнейшым элемэнтам зьяўляецца беларуская мова. Выбар на карысьць беларускай мовы – гэта выбар на карысьць нацыянальнай дзяржавы і, у рэшце рэшт, адзіна магчымы выбар для сапраўднага беларускага патрыёта.

Пакуль значная частка беларусаў не карыстаецца беларускай мовай, глядзіць расейскія тэлеканалы, жыве ў расейскай моўнай прасторы – заўжды будзе небясьпека таго, што сюды прыйдуць расейскія танкі “бараніць рускамоўных”. Нездарма ж расейскія шавіністы кажуць што “русский мир” – гэта ўся прастора панаваньня расейскай мовы.

Прымаючы пад увагу актывізацыю антыбеларускіх выступаў і інфармацыйных атак супраць Беларусі і беларусаў, мы абвяшчаем 2019 год годам беларускай мовы і заклікаем да наступных крокаў па ўмацаваньні беларускай мовы:

-      Заклікаем усіх жыхароў Беларусі вывучаць і ўдасканальваць ступень валоданьня беларускай мовай, заклікаем карыстацца беларускай мовай ва ўсіх жыцьцёвых выпадках, ініцыяваць стварэньне беларускамоўных групаў і плыняў у навучальных установах розных узроўняў;

-      Заклікаем усіх беларусаў падчас перапісу насельніцтва, які прызначаны на кастрычнік 2019 года, пазначаць беларускую мову ў якасьці роднай мовы і мовы штодзённага ўжытку дома;

-      Заклікаем беларускі бізнэс, усіх вытворцаў тавараў і паслугаў, карыстацца беларускай мовай у рэклямных кампаніях, у аздабленьні тавараў, у камунікацыі з пакупнікамі і карыстальнікамі;

-      Патрабуем ад уладаў Беларусі абмежаваць трансляцыю расейскіх тэлеканалаў, якія распальваюць міжнацыянальную варажнечу і па-сутнасьці ёсьць сродкамі вядзеньня інфармацыйнай вайны супраць нашай краіны, замяніўшы іх праграмамі ўласнай вытворчасьці альбо збалансаваным наборам замежных тэлепраграмаў з розных іншых краінаў;

-      Патрабуем ад уладаў Беларусі прыняцьця актаў заканадаўства на беларускай мове;

-      Заклікаем улады Беларусі пашыраць выкарыстаньне беларускай мовы ў сыстэме адукацыі, у тым ліку стварыўшы вышэйшыя навучальныя установы з выкладаньнем на беларускай мове і прыняўшы на заканадаўчым узроўні дзяржаўную праграму развіцьця і падтрымкі беларускамоўнага навучаньня з павелічэньнем дзяржаўнага фінансаваньня праграмаў па развіцьці беларускай культуры, адукацыі і мовы з выдзяленьнем сродкаў на конкурснай аснове недзяржаўным ініцыятывам і арганізацыям грамадзянскай супольнасьці;

-      Нагадваем што ад 1 студзеня 2019 года ўсе інтэрнэт-сайты дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацыяў павінныя мець беларускамоўныя вэрсіі і абвяшчаем пра намер пільна адсочваць выкананьне гэтай нормы заканадаўства праз маніторыг дзяржаўных сайтаў з рэагаваньнем на парушэньні шляхам адпаведных зваротаў да ўладальнікаў сайтаў і, пры сыстэмных парушэньнях, шляхам скаргаў у міністэрства інфармацыі.

 

27 Responses to Сойм Партыі БНФ: “Беларуская мова – фактар нацыянальнай бясьпекі”

  1. Алмест says:

    “Призываем всех белорусов во время переписи населения [...] обозначать белорусский язык в качестве родного языка и языка повседневного обихода дома”. А если в быту чаще используется русский язык, то что делать? А если русский язык помогает легче выстроить отношения с непосредственно Россией, Украиной и Литвой? Почему австрийцы, швейцарцы, американцы, австралийцы, бразильцы или аргентинцы не комплексуют из-за отсутствия “своего” языка? Украинский путь такой прекрасный, такой верный…

    • Kwaigon says:

      Все правильно, и каналы российские гораздо интереснее, чем бт

    • Юрко Градовський says:

      А рускі не розуміють білоруської мови? Які ж то, в біса, брати? Ми, українці, розуміємо і хочемо щоби білоруси розмовляли з нами своєю рідною, білоруською, а не на московському нарєчіі

    • admin says:

      Ангельская дапамагае размаўляць з усім сьветам, а кітайская з — кітайцамі. Тым ня менш, у нас ёсьць свая. Гэта як мамай i татам: у кагосьці яны багацейшыя, але нармальны чалавек любіць сваіх. Ніхто забараняе вам вучыць і выкарыстоўваць якую заўгодна мову, але беларуская — аснова нацыянальнай культуры, значыць аснова існаваньня беларускага народа, адпаведна аснова існаваньня Беларусі як асобнай краіны і дзяржавы. Таму яна патрабуе ад нас усіх асаблівага стаўленьня.

      Дарэчы, вашыя зьвесткі недакладныя. Амэрыканцы ўважліва сочаць каб у іх не было зашмат брытанскіх выразаў, брытанцы раўніва ставяцца да амэрыканізмаў. Гэта пры тым, што мова ў іх гістарычна адна. А ў нас мовы розныя. У кожнага народу свой лёс, і мы не амэрыканцы (у нас гісторыя больш больш старажытная), але нават яны абараняюць сваю адметнасьць. Нам, дык і сам Бог загадаў.

  2. Черный капюшон says:

    Я ідыёт. Я спрабую зрабіць выгляд, што пішу зь Беларусі, маючы расейскі IP (moderated).

  3. Kwaigon says:

    Я ідыёт. Я спрабую выказаць думку, але ўсё, што ёсьць у маёй галаве — гэта брыдкаслоўе (moderated).

  4. Черный капюшон says:

    Я ідыёт. Я спрабую зрабіць выгляд, што пішу зь Беларусі, маючы расейскі IP (moderated).

  5. Kwaigon says:

    Интересы бнф и народа совсем разные. Не такую оппозицию я хочу в своей стране

    • admin says:

      Паводле дадзеных сацыялягічных даследаваньняў (MIA Research, чэрвень 2018), 87% насельніцтва краіны лічаць, што беларуская мова зьяўляецца важнай часткай нацыянальнай культуры, якую трэба захоўваць і разьвіваць. Такім чынам, БНФ абараняе інтарэсы беларускага народа.

  6. Павел Судоплатов says:

    Я ідыёт. Я спрабую зрабіць выгляд, што пішу зь Беларусі, маючы расейскі IP (moderated).

  7. Vicusb says:

    Я гражданин Белоруссии и родная мова – это белорусский и русский язык! Что это за оппозиция такая? Откуда идеи такие идут?

    • admin says:

      Ніхто нікому не забараняе карыстацца расейскай, ці якой іншай. Але родная мова Беларусі адна – беларуская. Уласна таму яна і называецца “беларуская”.

  8. Василь Петров says:

    Я ідыёт. Я спрабую зрабіць выгляд, што пішу зь Беларусі, маючы расейскі IP (moderated).

  9. Tsar says:

    Я ідыёт. Я спрабую зрабіць выгляд, што пішу зь Беларусі, маючы расейскі IP (moderated).

  10. Петр says:

    Я ідыёт. Я спрабую зрабіць выгляд, што пішу зь Беларусі, маючы расейскі IP (moderated).

  11. Юрко Градовський says:

    І дуже правильно. Незалежність починається з мови!

  12. Пятро Касьнерык says:

    :“Калгас застаецца вызначальным у нашым жыцьці ня толькі як камуністычны жупел, але і як форма землекарыстаньня. Магчыма, адсюль усё і пачынаецца. Прынамсі, Фёдар Дастаеўскі УПЭНЕНЫ, што прычына ў гэтым: “Гэта ўжо якісьці ЗАКОН ПРЫРАДЫ, ня толькі ў РАСІІ, але і ва ўсім сьвеце: хто ў краіне валодае зямлёй, тыя і гаспадары той краіны, ва ўсіх сэнсах. Так было паўсюль і заўсёды…
    ТУРБУЮЦЦА, напрыклад, у нас цяпер ПРА АСЬВЕТУ, пра народныя школы, а я вось веру толькі таму, што школы ТАДЫ толькі прымуцца ў нас сур’ёзна і грунтоўна, калі землеўладаньне і земляробства наша арганізуюцца ў нас сур’ёзна і грунтоўна, і што хутчэй не ад школы атрымаецца добрае земляробства, а, НААДВАРОТ, ад добрага ТОЛЬКІ земляробства (гэта значыць ад ПРАВІЛЬНАГА ЗЕМЛЯЎЛАДАНЬНЯ) атрымаецца добрая школа, але ніяк НЕ РАНЕЙ. А паралельна з гэтым прыкладам І ЎСЕ : і парадкі, і законы, і маральнасьць, і нават самы розум нацыяў, і ўсё, урэшце, усякае правільнае функцыянаваньне нацыянальнага арганізму арганізуецца толькі тады, калі ў краіне зацьвердзіцца трывалае землеўладаньне.
    Тое самае можна сказаць і пра характар землеўладаньня: будзь характар арыстакратычны, будзь дэмакратычны, але які характар землеўладаньня, такі і ўвесь характар нацыі”. Паводле Дастаеўскага ў ЦЯПЕРАШНЯЙ беларускай нацыі характар КАЛГАСНЫ”.[ Радыё «СВАБОДА», 16.08. 2004 /Сяргей Дубавец
    “Калгаснае шчасьце і электаральныя настроі – “Філязофія травы”]

    \\\\
    ЗАКОНАМ ПРЫРОДЫ адзіны для ЎСЯГО СВЕТУ– калі характар нацыі КАЛГАСНЫ то і палітыкі, і палітолагі,і аналітыкі і сацыёлагі і МОВА і ЎСЁ : і парадкі, і законы, і маральнасьць, і нават самы розум нацыі КАЛГАСНЫЯ!!!

  13. Пятро Касьнерык says:

    ЛАЎРЭАТ Прэміі часопіса “Беларусь” за 1991 (!!!) год: “Глядзiце, што мы зараз маем. Валодаючы гiгацскiмi масiвамi ўгоддзяў у розных, у тым лiку самых спрыяльных раенах, маючы багатыя традыцыi хлебаробства, беларуская веска марнее ўвачавiдкi. I гэта бачаць легіёны чыноўнiкаў, ЛЖЭНАВУКОЎЦАЎ, для якiх зямля – гэта ўлада, бязбеднае iснаванне. …Большасць нас са школьнай парты засвоілі, што вышэйшым нашым дасягненнем у сельскай гаспадарцы з’яуляюцца калгасы. Прыярытэт КАЛГАСНАЙ ДОГМЫ стаў афіцыйнай догмай. Вядома, сення не ўсім проста задушыць у сабе гэту догму…
    … … Куды лягчэй пераканаць сябе у тым, што раздача зямлі – гэта РЭСТАЎРАЦЫЯ ДРОБНАБУРЖУАЗНАГА ЎКЛАДУ ў весцы. Але ці есць аснова так лічыць? Думаю, няма. Бо ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ сельскія гаспадаркі базіруюцца ТОЛЬКІ на АСАБІСТАЙ ПРАЦЫ.
    ЗЯМЛЯ –СВЯТАЯ ІСТОТА, “маці-карміцелька”, ЁЙ пакланяліся, ЁЙ спавядаліся, каяліся. І ці далёка мы прайшлі наперад, вылучыўшы жудасныя лозунгі накшталт такога: нельга чакаць міластыні ад прыроды, узяць яё– наша задача. Нельга дапусціць, каб і далей парушалася экалогія прыроды і экалогія духу. Нельга і далей адлучаць селяніна ад зямлі. Трэба аддаць ЯЕ яму. І калі селянін адчуе, што гэта надзейна і надоўга, калі ён вернецца да ЗЯМЛІ, як дачасткі свайго ”Я”, то гэта будзе ПЕРШ ЗА ЎСЁ ДУХОЎНАЕ АЧЫШЧЭННЕ і АБНАЎЛЕННЕ.”.( Часопіс “Беларусь”, №3 «Вялякі перадзел?» дырэктар саўгаса “Гарадзец” А Лукашэнка).

  14. Пятро Касьнерык says:

    “Купіць зямлю, прыдбаць свой кут,
    Каб з панскіх выпутацца пут,
    І там зажыць сабе нанова:
    Зямля—вось што аснова!
    Зямля не зменіць і не здрадзіць,
    Зямля паможа і дарадзіць,
    Зямля дасць волі, дасць і сілы,
    Зямля паслужыць да магілы,
    Замля дзяцей тваіх не кіне,
    Зямля —АСНОВА ўсёй айчыне” — Якуб КОЛАС «НОВАЯ ЗЯМЛЯ»—–2010 г. “Салідарнасць” Руслан Горбачев,
    Подполковник КГБ в запасе Валерий Костко рассказал зачем Лукашенко уговаривал его семью заняться фермерством:
    «…в 1990 году, я стал депутатом Минского областного Совета депутатов, где вошел во фракцию оппозиции. Познакомился в то время практически со всем Верховным Советом XII созыва, включая Александра Григорьевича Лукашенко. В 1991(!!!) году, когда депутаты принимали закон о фермерстве, Лукашенко меня убеждал: скажи своему батьке, что нужно брать землю, мы должны ПОКАЗАТЬ, что в Беларуси люди потянулись к ЧАСТНОЙ собственности.
    Получается, Лукашенко – КРЁСНЫЙ БАТЬКА моего фермерского хозяйства».

    Хоць адзін ЗМАГАР за цывілізаваную, дэмакратычную, ЭЎРАБеларусь можа пахваліцца што Ён таксама КРЁСНЫЙ БАТЬКА фермерского хозяйства?

Leave a Reply to Черный капюшон Cancel reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.