Партыя БНФ » БНФ заклікае дзяржаву да шырокага адзначэньня 25-годзьдзя Канстытуцыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ заклікае дзяржаву да шырокага адзначэньня 25-годзьдзя Канстытуцыі

Дададзена 13.01.2019 12:03:35 | 292 праглядаў

25 гадоў Канстытуцыі мусіць стаць нагодай для дэманстрацыі непарушнасьці дзяржаўнага сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь

Рэзалюцыя Сойма Партыі БНФ 12 студзеня 2019 году

 

канстытуцыяНа 2019 год прыпадае юбілейная дата, надзвычай значная для палітычнай гісторыі сучаснай Беларусі: 15 сакавіка ў нашай краіне будзе адзначацца дзяржаўнае сьвята – Дзень Канстытуцыі,  якая была прынятая 25 гадоў таму ў сакавіку 1994 году. Юбілей Канстытуцыі мусіць быць годна адзначаны на дзяржаўным узроўні. Чвэрць стагодзьдзя Канстытуцыі незалежнай Рэспублікі Беларусь – добрая нагода паказаць усяму сьвету непарушнасьць сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь як формы рэалізацыі неад’емнага права беларускага народа на самавызначэньне.

Сьцьвярджэньне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь як ідэалагічнай асновы беларускага грамадзтва павіннае пакласьці канец замахам на беларускую дзяржаўнасьць, якія робяцца часьцяком пад фальшывымі лёзунгамі пра інтэграцыю на аснове палітычных спекуляцыяў з наўпроставымі антыбеларускімі мэтамі.

Адзначэньне гадавіны абвяшчэньня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і актуалізацыя закладзеных у ёй прынцыпаў дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі асабліва важныя цяпер, калі супраць нашай краіны ажыцьцяўляюцца інфармацыйныя атакі, скіраваныя на пазбаўленьне беларускага народа права на самавызначэньне і пабудову ўласнай нацыянальнай дзяржавы.

Досьвед адзначэньня летась стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі сьведчыць, што падобныя важныя гістарычныя даты могуць спрыяць умацаваньню беларускай дзяржаўнасьці, а іх ігнараваньне дзяржаўнымі органамі можа несьці пагрозу для яе.

З нагоды 25-годзьдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь БНФ зьвяртаецца да рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады з прапановай шырока адзначыць гэтую важную дату, у тым ліку разгледзіўшы, сярод іншага,  наступныя захады:

-      Наданьне вуліцам, праспэктам і плошчам у гарадах Беларусі назваў у гонар Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і яе 25-годзьдзя, у тым ліку пераіменаваўшы адну з важных вуліц у Менску ў гонар Канстытуцыі (гэта можа быць цяперашняя вуліца Ульянаўская, якая сымбалічна ідзе паралельна цяперашняму праспэкту Незалежнасьці);

-      Прысвячэньне штомесячнага “Адзінага дня інфармаваньня насельніцва” у сакавіку 2018 года тэме “Станаўленьне сучаснай беларускай дзяржаўнасьці: Прыняцьцё Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь” з даручэньнем падрыхтаваць адпаведныя матэрыялы для інфармацыйна-прапагандысцкіх груп Інфармацыйна-аналітычнаму цэнтру пры адміністрацыі прэзыдэнта супольна з Інстытутам гісторыі Акадэміі Навук;

-      Правядзеньне ў дыпляматычных прадстаўніцтвах Рэспублкі Беларусь у замежжы ўрачыстых прыёмаў ды іншых імпрэзаў, у тым ліку ў супрацы з арганізацыямі беларускай дыяспары;

-      Візуальнае аздабленьне вуліц сталіцы ды іншых гарадоў тэматычнымі расцяжкамі і транспарантамі, а таксама даручэньне УП «Агенцтва Мінск-Навіны», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», галоўнаму ўпраўленню ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкамады іншым адпаведным установам арганізаваць у СМІ публікацыі да 25-годзьдзя беларускай Канстытуцыі.

Сойм Партыі БНФ даручае Управе Сойму скіраваць азначаныя прапановы ў адпаведныя дзяржаўныя органы  і мясцовым уладам згодна іх кампэтэнцыі, а таксама ў грамадзкія і палітычныя арганізацыі (у тым лку тыя, што карыстаюцца падтрымкай дзяржавы) з  заклікам падтрымаць ініцыятыву па ўшанаваньні 25-годзьдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.