Партыя БНФ » Расейскі сэнатар заклапочаны заклікам БНФ да пашырэньня беларускай мовы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Расейскі сэнатар заклапочаны заклікам БНФ да пашырэньня беларускай мовы

Дададзена 14.01.2019 12:05:53 | 443 праглядаў

Кіраўнік часовай камісіі верхняй палаты расейскага парлямэнта па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеяньню са СМІ Аляксей Пушкоў абвінаваціў Партыю БНФ у спробе штурхнуць Беларусь ад Расеі.

Пра гэта Пушкоў заявіў у адказ на адозву Сойму Партыі БНФ да беларусаў з заклікам пашыраць выкарыстаньне беларускай мовы ў краіне – паведамляе беларуская служба Радыё Свабода са спасылкай на сайт naviny.by.

У сваім мікраблогу сэнатар напісаў, што «Беларускі народны фронт альбо нешта зблытаў» альбо «наўмысна скажае рэальнасьць, спрабуючы адарваць Беларусь ад Расеі».

Паводле яго слоў, расейскія тэлеканалы ніколі не распальвалі «міжнацыянальную варожасьць» да Беларусі.

«Відаць, нехта хацеў бы пхнуць краіну на шлях Украіны» — рэзюмаваў расейскі палітык.

Пушкоў

Расейскі палітык адрэагаваў на заяву Сойму БНФ ад 12 студзеня, у якой ад уладаў Беларусі патрабуюць абмежаваць трансьляцыю расейскіх тэлеканалаў, замяніўшы іх праграмамі ўласнай вытворчасці або збалянсаваным наборам замежных тэлепраграм з іншых краін.

Падставай для заявы сталі заявы расейскіх палітыкаў пра саюзную дзяржаву Беларусі і Расеі.

«Пакуль існуе „саюзная дзяржава“, існуе пагроза аншлюсу, ліквідацыі беларускай дзяржавы і яе інкарпарацыі ў склад Расеі», — перакананыя ў Партыі БНФ.

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.