Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: Грошы на офісы знойдзем разамДададзена 15.01.2019 12:09:10 | 275 праглядаў Намеснік старшыні Партыі БНФ, кіраўнік гарадзенскай арганізацыі партыі Вадзім Саранчукоў упэўнены, што ў хуткім часе праблема з запазычанасцямі за арэнду офісаў ў Менску і рэгіёнах вырашыцца. Пра гэта партыйны кіраўнік распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя па выніках студзеньскага пасяджэньня Сойму БНФ, якое прайшло ў Менску:
Палітык упэўнены, што грошы на офісы знойдуцца, калі апроч партыйцаў да краўдфандынгавай кампаніі далучацца і простыя грамадзяне Беларусі. Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы БНФ (і рэгіянальных партыйных офісаў у Гародні, Магілёве, Віцебску) можна зьдзейсьніць адным з трох шляхоў: 1. Ахвяраваньні праз сыстэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).
ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ ПРАЗ ЕРИП ТРЭБА: Выбраць: •Пункт “Сістэма” Разлік “(АРІП) / “Система “Расчет” (ЕРИП) • общественные объединения/грамадскія аб’яднанні – • прочие общественные объединения/іншыя грамадскія аб’днанні • БНФ “Адраджэньне” • БНФ “Адраджэньне” – код паслугі 4431691 Для аплаты ўвесьці прозьвішча, імя, імя па бацьку Праверыць карэктнасьць інфармацыі і зьдзейсьніць плацёж. Калі Вы ахвяруеце праз касу банка, калі ласка, паведміце касіру аб неабходнасьці правядзеньня плацяжу праз сыстэму “Разьлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП). 2. Ахвяраваньні праз банкаўскі рахунак Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы можна пералічаць і наўпрост на рахунак Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” Рэквізыты: ГРАМАДЗКАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ” ААТ “Банк БелВЭБ” г. Мінск Мінскае аддзяленне №2 BIC SWIFT: BELBBY2X IBAN: BY70BELB30151001470040226000 УНП: 100052236 У графе “прызначэньне плацяжу” просим пазначыць: “бязвыплатны ўзнос на аплату арэнды памяшканьня”, альбо “дабрачынны ўнёсак”. 3. Ахвяраваньні наяўнымі грашыма Ахвяраваньні на арэнду Сядзібы таксама можна зрабіць наяўнымі грашыма ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), у тым ліку ананімна ў скарбонку для ахвяраваньняў на адрас Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Графік працы сядзібы: офіс БНФ адчынены з 13 да 19 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля − выходныя. З цэнтральным офісам Партыі БНФ Вы можаце зьвязацца праз электронны адрас Управы БНФ: uprava@narodny.org альбо праз тэлефон (017) 3645012 |
|
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|