Партыя БНФ » Пададзеная заяўка на мітынг і дэманстрацыю да 101-й гадавіны БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пададзеная заяўка на мітынг і дэманстрацыю да 101-й гадавіны БНР

Дададзена 16.01.2019 2:47:49 | 473 праглядаў

Аргкамітэт па святкаванні 101-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі падаў у Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне Дня Волі-2019, паведаміў у сваім тэлеграме 1863x. Арганізатары плянуюць прайсьці дэманстрацыяй па вуліцы Кастрычніцкай да стадыёна “Дынама” з наступнымі мітынгам і канцэртам.

Роўна 30 гадоў таму, 19 лютага 1989 года, БНФ правёў на “Дынама” мітынг пад бел-чырвона-белым сцягам і “Пагоняй”, мітынг сабраў каля 40 000 чалавек, паведамляе “Наша Нiва”. Той мітынг быў першым дазволеным савецкімі ўладамі апазыцыйным мерапрыемствам у  Менску. Прынятая на мітынгу рэзалюцыя патрабавала скасаваць замацаваную ў Канстытуцыі кіроўную ролю камуністычнай партыі, а таксама вярнуць гістарычную сымболіку, зрабіць яе дзяржаўнай. Падрабязнасьці пра той гістарычны мітынг можна пабачыць тут.

Падачу заяўкі пракаментаваў лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

“Заяўка пададзена ад юрыдычных асобаў: ад Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” і культурніцка-асветніцкай установы “Амарока”, — сказаў ён. — Дата мерапрыемства — нядзеля, 24 сакавіка”.

“Летась таксама не было пэўнасці, ці атрымаецца ў нас правесці канцэрт ля Опернага. І цяпер, як і тады, ёсць жаданне, спадзеў, але і рызыка. Ёсць папярэднія дамоўленасці з “Дынама” аб канцэрце, але для іх канчатковасці патрэбны дазвол. Мы чакаем яго цягам месяца і заклікаем усе партыі, палітычныя і культурніцкія арганізацыі падтрымаць нашую ініцыятыву і зрабіць усё, каб годна адсвяткаваць угодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі”, — цытуе Рыгора Кастусёва газэта “Прэсбол“.

1989-02-19

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.