Партыя БНФ » Дзяніс Мандзік камэнтуе ўвагу прэсы да ўнутранага жыцьця Моладзі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дзяніс Мандзік камэнтуе ўвагу прэсы да ўнутранага жыцьця Моладзі БНФ

Дададзена 17.01.2019 1:47:36 | 842 праглядаў

Лідар Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя, чаму ён з некаторымі калегамі па маладзёвым дэмакратычным руху Беларусі “не пойдзе на барыкады”.

Дзяніс Мандзік Моладзь БНФДнямі стала вядома пра невялікі скандал, які адбыўся ў моладзевай структуры Партыі БНФ. Як паведаміла “Наша Ніва”, на сядзібе БНФ праходзілі курсы «дыджэяў адраджэння», лекцыі чытаў Павел Севярынец. Паслухаць яго прыйшлі юнакі з Маладога Фронту, Моладзі БНФ і хрысціянскія дэмакраты. Пасля курсаў нехта напісаў “не вельмі адэкватны надпіс” у бок кіраўніка Моладзі БНФ Дзяніса Мандзіка, разгарэўся канфлікт. У сацыяльных сетках актыўна абмяркоўвалі гэтую сітуацыю, некаторыя нават не выключаюць, што гэта спецслужбы хочуць унесці раскол у дзейнасць моладзевай апазіцыйнай структуры.

Дзяніс Мандзік: Я мяркую, што гэта была свядомая правакацыя. І тое, што затым з’явілася ў СМІ, было праўдай максімум на 15 адсоткаў. Чалавек, якія даваў журналістам гэтую інфармацыю, не назваў свайго прозвішча, але я мяркую, што гэта прадстаўнік іншай моладзевай арганізацыі. Не хачу называць якой, бо доказаў на 100 адсоткаў у мяне няма.

Радыё Рацыя: Гэта звычайнае высвятленне асабістых адносін паміж сябрамі арганізацыі альбо некаму патрэбен раскол?

Дзяніс Мандзік: Скажу так: гэта ніяк не звязана з асабістымі адносінамі паміж сябрамі нашай арганізацыі. І гэта відавочны прыклад, чаму ў апазіцыі апошнім часам нічога не атрымліваецца. Я, напрыклад, пасля такога выпадку не павярнуся спінай да гэтых людзей і не пайду з імі на „барыкады”. Вельмі прыкра, што ў нас такія людзі ёсць.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.