Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў распавёў у этэры Эўрарадыё пра неабходнасьць супрацьстаяць інфармацыйным нападам Расіі на Беларусь
Дададзена 18.01.2019 12:05:40 | 1,045 праглядаў
Заявы расійскага боку пра неабходнасць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах Саюзнай дзяржавы, шумная рэакцыя расійскіх СМІ на прапанову Партыі БНФ абмежаваць трансляцыю расійскіх сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі — усё гэта выклікала занепакоенасць у беларускіх палітыкаў і аналітыкаў.
На іх думку, такім чынам Расія рыхтуе глебу да “паглынання” Беларусі.
Чаму “беларуская тэма” ў расійскіх СМІ ўспрымаецца ў Беларусі не інакш як інфармацыйны напад? Ці можам мы супрацьстаяць такім атакам? Ці дапаможа адстаяць незалежнасць Беларусі абмежаванне трансляцыі расійскіх СМІ? Ці стане святкаванне Дня Волі-2019 акцыяй, якая кансалідуе беларусаў у пытанні абароны суверэнітэту нашай краіны?