Партыя БНФ » Суд вырашыў пакуль не высяляць БНФ з сядзібы, новы разгляд – 31 студзеня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Суд вырашыў пакуль не высяляць БНФ з сядзібы, новы разгляд – 31 студзеня

Дададзена 17.01.2019 12:41:18 | 934 праглядаў

16 студзеня ў эканамічным судзе Менску адбыўся разгляд судовай справы па іску дзяржаўнага прадпрыемства “Домэнэргасэрвіс” на адрас Партыі БНФ.

управа БНФ - сьцяг над сядзібайІсцец патрабаваў скасаваць дамову арэнды памяшканьня па адрасе Чарнышэўскага, 3 на падставе запазычанасьці па арэндзе. У гэтым будынку партыя месьціцца ад 2011 года: тут размешчаныя шэсьць юрыдычных адрасоў – тры юрадрасы партыйных структураў і тры юрадрасы структураў Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Іск у суд аб высяленьні Партыі БНФ быў пададзены нягледзячы на тое, што Партыя БНФ ліквідавала запазычанасьці па аэндзе за партыю і ўсе партыйныя арганізацыйныя структуры (засталася запазычанасьць Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” ў памеры каля 10 тысяч).

Судзьдзя Менскага эканамічнага суду Натальля Крук адмовіла  прадпрыемству “Домэнергасэрвіс” (былое ЖРЭА Першамайскага раёну) у задавальненьні іску да Партыі БНФ аб скасаваньні дамовы арэнды і высяленьні.

Пры гэтым суд усклаў выплату судовых выдаткаў на Партыю БНФ — каля 900 рублёў. Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў вітаў гэтае рашэньне суду.

«Мы разумеем, што гэта палітычнае рашэньне. Добра, што ў нас разумеюць: рэзананс ад задавальненьня пазову нэгатыўна адгукнуўся б ня толькі ў Беларусі», — сказаў у камэнтары Радыё Свабода спадар Кастусёў.

Прадстаўніца “Домэнергасэрвіса” юрысконсульт Вольга Віхноўская сказала, што пакуль ня ведае, ці будзе рашэньне гарадзкога суду абскарджанае зь іхнага боку: «Трэба дачакацца матывуючай часткі рашэньня», — сказала яна.

Рыгор Кастусёў таксама паведаміў, што цяпер партыя шукае яшчэ 7 тысяч рублёў для аплаты пені, налічанай за запазычанасьць партыі, а таксама працягвае збор ахвяраваньняў: на 31 студзеня ў тым жа судзе пырзначаныя яшчэ тры судовыя працэчы па ісках аб высяленьні стурктураў БНФ з сядзібы на вуліцы Чарнышэўскага. У гэты дзень будуць разглядацца ажно тры пазовы аб скасаваньні арэндных дамоваў і высяленьні: да Мінскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ, да Мінскай абласной арганізацыі Партыі БНФ і да грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. І калі дзьве партыйныя арганізацыі таксама аплацілі ўсю суму запазычанасьці, то ГА БНФ “Адраджэньне” яшчэ застаеца віннае за арэнду блізу 9 тысяч рублёў. Заклікаем нашых прыхільнікаў і ўсіх патрыётаў дапамагчы сядзібе і захаваць адзіны ў Менску офіс пад бел-чырвона-белым сьцягам. Рэквізыты для пералічэньня ахвяраваньняў можна знайсьці тут http://narodny.org/?p=20231

Партыя БНФ зьвярнулася да старшыні ўраду Беларусі Сяргея Румаса з просьбай даць паніжальны каэфіцыент у аплаце арэнды.

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы БНФ можна зьдзейсьніць адным з трох шляхоў:

1. Ахвяраваньні праз сыстэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

logo-raschetПералічыць грошы праз сыстэму Разлік (АРІП)/“Расчет” (ЕРИП) у любым банку,  праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, у банкамаце і г.д. Зьдзейсьніць аплату можна з  выкарыстаньнем наяўных ці электронных грошаў, банкаўскіх плацёжных картак.

ахвяраваньні - еріпРэквізіты для пералічэньня ахвяраваньняў можна знайсьці на сайце https://raschet.by/ -  у графе пошуку паслугаў набірайце БНФ, ці код паслугі 4431691

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ ПРАЗ ЕРИП ТРЭБА:

Выбраць:

•Пункт “Сістэма” Разлік “(АРІП) / “Система “Расчет” (ЕРИП)

• общественные объединения/грамадскія аб’яднанні –

• прочие общественные объединения/іншыя грамадскія аб’днанні

• БНФ “Адраджэньне”

• БНФ “Адраджэньне” – код паслугі 4431691

Для аплаты ўвесьці прозьвішча, імя, імя па бацьку

Праверыць карэктнасьць інфармацыі і зьдзейсьніць плацёж.

Калі Вы ахвяруеце праз касу банка, калі ласка, паведміце касіру аб неабходнасьці правядзеньня плацяжу праз сыстэму “Разьлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

2. Ахвяраваньні праз банкаўскі рахунак

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы можна пералічаць і наўпрост на рахунак Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”

Рэквізыты:

ГРАМАДЗКАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”

ААТ “Банк БелВЭБ” г. Мінск Мінскае аддзяленне №2

BIC SWIFT: BELBBY2X

IBAN:  BY70BELB30151001470040226000

УНП: 100052236

У графе “прызначэньне плацяжу” просим пазначыць: “бязвыплатны ўзнос на аплату арэнды памяшканьня”, альбо “дабрачынны ўнёсак”.

3. Ахвяраваньні наяўнымі грашыма (у тым ліку ананімна)

Ахвяраваньні на арэнду Сядзібы таксама можна зрабіць наяўнымі грашыма ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), у тым ліку ананімна ў скарбонку для ахвяраваньняў на адрас Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Графік працы сядзібы: офіс БНФ адчынены з 13 да 19 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля − выходныя.

З цэнтральным офісам Партыі БНФ Вы можаце зьвязацца праз электронны адрас Управы БНФ:  uprava@narodny.org альбо праз тэлефон (017) 3645012

Па спасылках шукайце кантакты Партыі БНФ у Менску і Менскай вобласьці, а таксама ў Магілёўскай, Гарадзенскай, Віцебскай, Берасьцейскай, Гомельскай абласьцях.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.