Партыя БНФ » Атака зомбі: сталіністы просяць генпракуратуру ліквідаваць Партыю БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Атака зомбі: сталіністы просяць генпракуратуру ліквідаваць Партыю БНФ

Дададзена 20.01.2019 11:04:52 | 1,369 праглядаў

Як стала вядома Партыі БНФ з паведамленьняў некаторых інтэрнэт-рэсурсаў, шэраг прарасейскіх арганізацыяў зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з заклікам распачаць працэс ліквідацыі Партыі БНФ.

zombie1Зварот падпісаны чатырма грамадзкімі аб’яднаньнямі, адной прыватнай установай і адным самаабвешчаным “каардынацыйным саветам” нявызначанага юрыдычнага статуса. Частка падпісантаў дакумэнту добра вядомыя як даўнія ворагі ўсяго беларускага, у тым ліку сярод іх фігуруюць даўнія ненавісьнікі беларускага нацыянальнага руху, што вядуць сваю шкодніцкую працу яшчэ з савецкіх часоў.

Нагодай для зварота паслужыла заява Сойму Партыі БНФ “Беларуская мова – найважнейшы фактар нацыянальнай бясьпекі для незалежнай беларускай дзяржавы, агучаная 12 студзеня.

Сярод іншага, у звароце шасьці сталінісцкіх ды іншых шавіністычных арганізацыяў хлусьліва і безпадстаўна заяўляецца пра наяўнасьць у дзеяньнях Партыі БНФ злачынства, прадугледжанага артыкулам 130 Крымінальнага кодэкса.

Партыя БНФ зьвяртае ўвагу на тое, што некаторыя прадстаўнікі арганізацыяў-падпісантаў гэтага даносу ў мінулым годзе былі самі асуджаныя да пакараньня за распальваньне міжнацыянальнай варажнечы паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (гэтак званая “справа Рэгнума”), а раней былі ініцыятарамі стварэньня гэтак званага “Эўразійскага Фронта”.

Сытуацыю камэнтуе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

Кастусёў 18- Можна было б толькі пасьмяяцца над гэтым наіўным даносам у беларускую пракуратуру. Гэта не першы раз калі сталіністы і іншыя памагатыя расейскага імпэрыялізму спрабуюць забрудзіць імя БНФ абвінавачаньнямі ў экстрэмізме. Так было ў савецкія часы, так здараецца ў часы выбарчых кампаніяў. Прыгадваю, як у 2016 годзе такая ж задумка была ў дэпутата расейскай дзярждумы і галоўнага юрыста КПРФ Вадзіма Салаўёва – той у расейскую генпракуратуру зьвяртаўся з заклікам прызнаць БНФ і Малады Фронт экстрэмістамі, але ні да чаго гэта не прывяло. Натуральна, беларуская пракуратура ведае хто тут насамрэч ёсьць экстрэмістам і хто працуе супраць беларускага народа і беларускіх інтарэсаў (пра гэта нават у мінулым годзе на адрас прадстаўнікоў гэтай бруднай “Новай эканомікі” і прысуды выносіліся за распальваньне антыбеларускай варажнечы).

Паказальна, што гэтыя мікраскапічныя арганізацыі спрытна выскачылі як па камандзе – адазу ж калі ў расейскіх СМІ пачалася гістэрыка наконт прыкрыцьця каналаў вядзеньня інфармацыйнай вайны супраць Беларусі, наконт “казака ў менскім метро”. Мы, Партыя БНФ, успрымаем гэты данос як самавыкрыцьцё дабраахвотных памагатых ворага ў інфармацыйнай вайне, якая вядзецца цяпер супраць Беларусі – гэта такіе сабе сваеасаблівыя “дыверсанты інфармацыйнай вайны”.

Калі нашая заява выклікала такую нэрвовую рэакцыю прарасейскіх шавіністаў што ў Маскве, што ў Менску – значыць, яна б’е дакладна ў мэту (хоць адрасаваныя нашыя заклікі не ім, а беларускаму народу). Гэтыя ж быццам бы “лева-патрыятычныя” ды “камуністычныя” структуркі толькі вонкава гуляюцца ў левы рух – насамрэч яны даўна ўжо ёсьць усяго толькі часткай мэханізму расейскага імперыялістычнага ўплыву ў Беларусі, а папросту – наймітамі, “пятай калонай”. Тобок шараговыя актывісты ў іх могуць быць шчырымі сталіністамі і прыхільнікамі бальшавіцкіх забабонаў – а самі структуры даўна ўжо стаяць на службе расейскага імперыялізму ці звязаных з крамлёўскімі спэцслужбамі алігархаў.

Дарэчы, сярод ворагаў беларускай дзяржавы самі гэтыя шэсьць арганізацыяў не ёсьць самыя небяспечныя – ну якая рэальная пагроза можа быць ад “жывых мерцьвякоў” ДСПС ці таго ж блазна Школьнікава з яго ралявымі гульнямі ў КПСС? Гэтыя проста бясхітрасна змалпавалі тое, пра што ім сказалі з Масквы. Сапраўды небяспечныя сруктуры ўплыву працуюць інакш, больш прыхавана і вытанчана – і з нашага пункту гледжаньня менавіта на іх і варта зьвярнуць увагу пракуратуры. На нашых вачах за грошы фонда “рускі мір”, “россотруднічества” і “фонда Гарчакова” у Беларусі ствараецца інфраструктура ўплыву, у тым ліку інфармацыйнага, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі.

Наконт практычнай небяспекі ад гэтага даносу і закліку ліквідаваць БНФ мы не пераймаемся. Для прарасейкіх  экстрэмістаў любога гатунку і любой ідэалагічнай афарбоўкі самая наяўнасць незалежнай беларускай дзяржавы ёсьць непрыймальная – яны хацелі б ліквідаваць не БНФ, а ўвогуле беларускую дзяржаву, беларускую мову і ў прынцыпе былі б радыя калі б беларускі народ увогуле зьнік. Пазыцыя гэтых структур нам вядомая – і мы не дапусьцім каб на беларускай зямлі ў іх быў шанец рэалізаваць свае цёмныя пляны ды разьвязаць свой крывавы спэктакль.

Нагадаем, у заяве ад 12 студзеня Сойм Партыі БНФ даў ацэнку бягучай палітычнай сытуацыі і таму ціску на нашую крану, які ажыцьцяўляецца з боку Масквы і які суправаджаўся агрэсіўнай антыбеларускай прапагандысцкай кампаніяй у расейскіх СМІ (у тым ліку на тэлеканалах, у інтэрнэце і ў сацыяльных сетках). Партыя БНФ заклікала беларусаў змагацца з расейскім інфармацыйным уплывам, у тым ліку адзначаючы важнасьць беларускай мовы як сродка ўмацаваньня нацыянальнай бясьпекі. Сойм БНФ абвесьціў 2019 год годам беларускай мовы і заклікаў да канкрэтных крокаў па ўмовацавньні беларускай мовы як найважнейшага фактару нацыянальнай бясьпекі для незалежнай беларускай дзяржавы: заклікаў вывучаць беларускую мову, карыстацца ёй, пазначаць у якасьці мовы паўсядзённага ўжытку падчас перапісу, падтрымліваць беларускую мову яе ўжываньнем ў рэклямных кампаніях. Сярод іншага партыя заклікала абмежаваць уплыў расейскіх тэлеканалаў, якія распальваюць міжнацыянальную варажнечу і па-сутнасьці ёсьць сродкамі вядзеньня інфармацыйнай вайны супраць нашай краіны, замяніўшы іх праграмамі ўласнай вытворчасьці альбо збалансаваным наборам замежных тэлепраграмаў з розных іншых краінаў.

шэсьць зомбі

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.