Партыя БНФ » Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў на тэлеканале Белсат: “Хто і навошта хоча знішчыць БНФ?”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў на тэлеканале Белсат: “Хто і навошта хоча знішчыць БНФ?”

Дададзена 22.01.2019 6:24:31 | 860 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у праграме “Гарачы камэнтар” на тэлеканале Белсат адказвае на пытаньне пра ўзмацненьне ціску на Партыю БНФ, у прыватнасьці – пра ініцыятыву аб ліквідацыі партыі, з якой зьвярнуліся да пракуратуры шэраг прарасейскіх структураў.

Апошнім часам прарасейскія арганізацыі ў Беларусі даюць усё больш нагодаў, каб пра іх узгадалі. Гэтак, адразу некалькі з іх звярнуліся ў генпракуратуру з просьбай ліквідаваць Партыю БНФ. Чаму пракрамлёўскія арганізацыі гэтак спахапіліся і апалчыліся супраць беларускае партыі? Жыхары Менску даюць свае адказы.

Зварот у Генеральную пракуратуру Беларусі прарасейскіх арганізацыяў з просьбаю зліквідаваць БНФ у партыі назвалі атакаю зомбі. Нагодаю для звароту паслужыла заява Сойму БНФ «Беларуская мова – найважнейшы фактар нацыянальнай бяспекі для незалежнай беларускай дзяржавы». Хто і навошта хоча знішчыць адную з найстарэйшых партыяў Беларусі паразмаўляем са старшынём арганізацыі Рыгорам Кастусёвым:

Белсат Гарачы камэнтар Рыгор Кастусёў«Такія спробы былі і ў 2010, і ў 2016 годзе, і раней, і пазней. А зараз іх актывізацыя ўпісваецца ў крамлёўскі план па ліквідацыі Партыі БНФ, таму што Партыя БНФ – гэта галоўны абаронца нашай незалежнай Беларусі і інтарэсаў беларускага народу. Гэтыя пагрозы рэальныя. Мы ўсе ведаем, што Пуціну неабходны чарговы поспех. Першым поспехам быў Крым. Зараз пасля не зусім удалых рэформаў у Крыме яму трэба шукаць іншы поспех. А такі поспех па крамлёўскаму сцэнару – далучэнне Беларусі да РФ. Рознымі варыянтамі: Або шасцю вобласцямі, або Паўночна-Заходнім краем, але гэты поспех Пуціна неабходны да наступнай выбарчай кампаніі. І яшчэ ёсць эканамічны чыннік: зацікаўленасць расейскіх алігархаў у дзялёжцы беларускага пірага…»

Глядзець выступ старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў праграме “Гарачы камэнтар” на тэлеканале Белсат.

 

 

 

Снежань 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.