Партыя БНФ » Лідэр БНФ: “Інтэграцыя” – форма захопу алігархамі нашых прадпрыемстваў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ: “Інтэграцыя” – форма захопу алігархамі нашых прадпрыемстваў

Дададзена 23.01.2019 12:52:17 | 716 праглядаў

Пагроза страты некаторых важных для беларускай эканомікі прадпрыемстваў нарастае. Яна сыходзіць з боку расейскага алігархату пры так званым паглыбленні інтэграцыі Расеі і Беларусі, – лічыць старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Пра гэта ён распавёў у камэнтары карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя:

Белапан - Рыгор Кастусёў 3– У Беларусі дзяржаўная маёмасць застаецца дзяржаўнай маёмасцю. Вось гэта, як я называю, спакуслівы кавалак пірага. І гэты пірог да гэтай пары застаецца непадзелены. Таму ў расейскіх алігарахаў ёсць апетыты да яго. Разам з палітычнымі інтарэсамі Пуціна ёсць і эканамічны інтарэс расейскіх алігарахаў. Калі ў алігарха з’яўляецца больш сродкаў, альбо больш грошай, ім яшчэ больш хочацца мець маёмасці. Таму гэтая пагроза для найбольш паспяховых і прыбытковых беларускіх прадпрыемстваў апынуцца ў кішэні расейскіх алігархаў, можна лічыць, падвойваецца, – сказаў Рыгор Кастусёў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.