Партыя БНФ » Новы суд па Сядзібе БНФ: цяпер просяць высяліць грамадскае аб’яднанне
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Новы суд па Сядзібе БНФ: цяпер просяць высяліць грамадскае аб’яднанне

Дададзена 25.01.2019 11:53:20 | 781 праглядаў

31 студзеня ў эканамічным судзе Менску пройдзе разгляд трох справаў па ісках, што пададзены дзяржаўным прадпрыемствам “Домэнэргасэрвіс” на адрас Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.

Сядзіба БНФ на Чарнышэўскага, 3Прадметам іскавых патрабаванняў з’яўляецца скасаванне трох дамоваў арэнды памяшканняў у Сядзібе БНФ, дзе месцяцца арганізацыйныя структуры партыі і Грамадскага аб’яднання. Пададзеныя іскі аб высяленні Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ, Мінскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, а таксама Мінскай абласной арганізацыі Грамадскага аб’ядання БНФ Адраджэнне. Судовыя разгляды будуць ісьці адзін за адным у азнеачанай пасьлядоўнасці пачынаючы з 10.30.

Нагадаем, што 16 студзеня у тым жа судзе ўжо разглядалася справа аб скасаванні асноўнай дамовы арэнды ў дачыненні да ўсёй Партыі БНФ. Тады суд пастанавіў адмовіць “Домэнэргасэрвісу” у іскавых патрабаваннях і не пазбаўляць партыю юрыдычнага адрасу.

Становішча камэнтуе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

Рыгор Кастусёў 07Напярэдадні гэтых судовых працэсаў сытуацыя застаецца трывожная. У дачыненні да Мінскай гарадской і Мінскай абласной арганізацыяў Партыі БНФ ўсе запазычанасці былі апгашаныя згодна з графікам аплат, аплочваюцца і бягучыя плацяжы. Так што з партыйнымі структурамі мы разлічваем што суд прыме аналагічнае рашэнне як і пры разглядзе іска ў дачыненні да цэнтральнай структуры партыі і высяленне нашых аргструктур з будынку Чарнышэўскага, 3 не адбудзецца.

А вось сытуацыя з памяшканнем грамадскага аб’яднання больш складаная: аргструктура грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” займае галоўную залю сядзібы – менавіта тут адбываецца асноўная маса публічных імпрэзаў, выставаў, пасяджэнняў ды і іншых сходаў, менавіта гэтая частка памяшкання з’яўляецца матэрыяльна-тэхнічнай базай сядзібы як грамадскагай пляцоўкі. Плошча гэтага памяшкання большая і менавіта па гэтай дамове нам да сёй пары не атрымалася ліквідаваць запазычанасць.

Адзначу, што менавіта Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэнне”, судовая справа якога выклікае найбольшую заклапочанасць, выступае заяўнікам масавай акцыі па адзначэнні гадавіны незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Менавіта ГА БНФ “Адраджэньне” было заяўнікам Сьвята Незалежнасьці 25 сакавіка летась, і менавіта ГА БНФ “Адраджэньне” з’яўляецца арганізватарам сёлектняй дэманстрацыі і мітынгу з канцэртам да Дня Волі, якія заяўленыя на 24 сакавіка.

На дадзены момант ГА БНФ “Адраджэньне” віннае дзяржаве за арэнду памяшкання  адзінаццаць тысяч рублёў – цалкам ліквідаваць гэтую частку запазычанасці мы пакуль не паспелі. Я не выключаю, што рашэнне тут можа быць не на нашу карысць.

Як будзе выглядаць сытуацыя калі Грамадскаму аб’яднанню БНФ “Адраджэнне” скасуюць дамову? Верагодна, арэндадаўца папросту апячатае галоўную залю і сядзіба тады не зможа выконваць сваю важную функцыю вольнай пляцоўкі для грамадскай актыўнасці. Тобок юрыдычны адрас захаваецца, арганізацыйна апарат Управы БНФ будзе мець доступ да памяшкання, а вось праводзіць імпрэзы і сходы з колькасцю людзей больш за 20 чалавек на сядзібе будзе немагчыма. Пагроза такая ёсьць, і пагроза вялікая.

Тут трэба ўлічваць паліытчны чыннік: паставіць Партыю БНФ пад пагрозу ліквідацыі, пазбавіўшы партыю юрадраса, улады у цяперашняй сытуацыі палічылі рызыкоўным– бо гэта выклікала б вялікую адмоўную рэакцыю беарускага грамадства, ды і на міжнароднай арэне пацвердзіла б імідж беларускага кіраўніцтва як дышыцеля грамадзянскіх свабодаў (а ўрад акурат імкнецца пазбавіцца ад гэтых абвінавачанняў). А вось захаваць партыі юрадрас, але істотна абмежаваць магчмыасці сядзібы як вольнай пляцоўкі для грамадска-палітычных мераыпремстваў – гэта яны могуць зрабіць, асабліва напярэдадні важных палітычных кампаніяў прэзыдэнцкіх і парламенцкіх выбараў.

Каб прадухіліць гэтую пагрозу я ізноўку звяртаюцся да нашых прыхільнікаў, да ўсіх беларускіх патрыётаў з заклікам аказаць грашовую падтрымку Сядзібе БНФ як вольнай грамадзкай пляцоўцы. Калі мы збярэм яшчэ столькі ж ахвяраванняў, колькі сабралі за мінулыя два месяцы – Сядзіба напэўна захаваецца і захавае свій патэнцыял як месца для правядзення разнастайных імпрэзаў

- сказаў старшыня Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” Рыгор Кастусёў.

Ахвяраваньні ў дапамогу Сядзібе БНФ можна зьдзейсьніць рознымі шляхамі:

1. Ахвяраваньні праз сыстэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

logo-raschetПералічыць грошы праз сыстэму Разлік (АРІП)/“Расчет” (ЕРИП) у любым банку,  праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, у банкамаце і г.д. Зьдзейсьніць аплату можна з  выкарыстаньнем наяўных ці электронных грошаў, банкаўскіх плацёжных картак.

ахвяраваньні - еріпРэквізіты для пералічэньня ахвяраваньняў можна знайсьці на сайце https://raschet.by/ -  у графе пошуку паслугаў набірайце БНФ, ці код паслугі 4431691

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ ПРАЗ ЕРИП ТРЭБА:

Выбраць:

•Пункт “Сістэма” Разлік “(АРІП) / “Система “Расчет” (ЕРИП)

• общественные объединения/грамадскія аб’яднанні –

• прочие общественные объединения/іншыя грамадскія аб’днанні

• БНФ “Адраджэньне”

• БНФ “Адраджэньне” – код паслугі 4431691

Для аплаты ўвесьці прозьвішча, імя, імя па бацьку

Праверыць карэктнасьць інфармацыі і зьдзейсьніць плацёж.

Калі Вы ахвяруеце праз касу банка, калі ласка, паведміце касіру аб неабходнасьці правядзеньня плацяжу праз сыстэму “Разьлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

 

2. Ахвяраваньні праз банкаўскі рахунак

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы можна пералічаць і наўпрост на рахунак Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”

Рэквізыты:

ГРАМАДЗКАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”

ААТ “Банк БелВЭБ” г. Мінск Мінскае аддзяленне №2

BIC SWIFT: BELBBY2X

IBAN:  BY70BELB30151001470040226000

УНП: 100052236

У графе “прызначэньне плацяжу” просим пазначыць: “бязвыплатны ўзнос на аплату арэнды памяшканьня”, альбо “дабрачынны ўнёсак”.

 

3. Ахвяраваньні наяўнымі грашыма (у тым ліку ананімна)

Ахвяраваньні на арэнду Сядзібы таксама можна зрабіць наяўнымі грашыма ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), у тым ліку ананімна ў скарбонку для ахвяраваньняў на адрас Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Графік працы сядзібы: офіс БНФ адчынены з 13 да 19 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля − выходныя.

З цэнтральным офісам Партыі БНФ Вы можаце зьвязацца праз электронны адрас Управы БНФ:  uprava@narodny.org альбо праз тэлефон (017) 3645012 (з 13-00 да 19-00).

Па спасылках шукайце кантакты Партыі БНФ у Менску і Менскай вобласьці, а таксама ў Магілёўскай, Гарадзенскай, Віцебскай, Берасьцейскай, Гомельскай абласьцях.

 

4. Пералічэнні ахвяраванняў на картку (у дапамогу Сядзібе БНФ у Магілёве)

Аплату дабрачынных ахвярараванняў можна пералічаць на картку:
Картка: 5351 0410 0120 0102
Тэрмін дзеяння: 11/21
Атрымальнік: Мікалай Фясько (кіраўнік Магілёўскай Рады БНФ)

Магчымыя сэрвісы для пераводу грошаў на картку:

http://denegram.by/
https://perevod.mtbank.by/

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.