Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ лічыць абсалютна несправядлівымі стаўкі аплаты за сходы, якія ўстанавіў урад
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ лічыць абсалютна несправядлівымі стаўкі аплаты за сходы, якія ўстанавіў урад

Дададзена 28.01.2019 6:25:25 | 506 праглядаў

За паслугі міліцыі, мэдыкаў і дворнікаў арганізатары акцый і раней мусілі плаціць, але колькі канкрэтна — вызначалі мясцовыя ўлады. Цяпер стаўкі вызначыў урад. Лідэры апазыцыі лічаць іх празьмернымі і несправядлівымі.

Новы парадак аплаты паслуг міліцыі па ахове грамадзкага парадку, выдаткі на мэдычнае абслугоўваньне і прыбіраньне тэрыторыі пасьля правядзеньня масавых акцый зацьверджаныя пастановай Савету Міністраў ад 24 студзеня 2019 году № 49, паведамляе прэс-служба ўраду.

Згодна з пастановай, пасьля атрыманьня дазволу (або пры адсутнасьці забароны) на правядзеньне акцыі арганізатар не пазьней як за два дні да заплянаванай даты павінен заключыць дамовы:

  • аб ахове грамадзкага парадку,
  • мэдычным абслугоўваньні,
  • прыбіраньні тэрыторыі.

За ахову грамадзкага парадку арганізатар мусіць заплаціць:

  • 76,5 рубля — калі ў акцыі бяруць удзел да 10 чалавек;
  • 637,5 рубля — ад 11 да 100 чалавек;
  • 3825 рублёў — ад 101 да 1000 чалавек;
  • 6375 рублёў — больш за 1000 чалавек.

Калі акцыя праводзіцца ў месцы, не аднесеным мясцовымі ўладамі да сталых месцаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў, названую суму трэба памножыць на 1,5.

Таксама арганізатар мусіць аплаціць выдаткі спэцыялізаваных арганізацый:

  • расходы на зарплату прыцягнутым работнікам і выплату ім абавязковых страхавых унёскаў,
  • кошт патрачаных матэрыялаў (лекаў, мэдычных вырабаў, мыйных сродкаў),
  • ускосныя выдаткі спэцыялізаваных арганізацый,
  • падаткі, зборы, іншыя абавязковыя плацяжы.

Палажэньне тычыцца масавых акцый, якія арганізуюць прафэсійныя саюзы, палітычныя партыі, іншыя аб’яднаньні, а таксама грамадзяне. Выключэньне — акцыі, якія ладзяцца за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў.

янукевіч78 (2)Раней арганізатары акцыяў таксама мусілі плаціць за «паслугі» міліцыі, мэдыкаў і камунальнікаў, канкрэтныя стаўкі вызначалі мясцовыя выканкамы,— патлумачыў карэспандэнту Радыё Свабода намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Новаўвядзеньні ён ацэньвае нэгатыўна:

«Улады будуць выкарыстоўваць гэтыя стаўкі, каб яшчэ больш абмежаваць свабоду сходаў і дэманстрацый у краіне. Масавыя акцыі арганізоўваюць грамадзяне Беларусі, якія і так плацяць падаткі дзяржаве, а ўлады хочуць дадаткова браць зь іх грошы за працу бюджэтных структур. Гэта абсалютна несправядліва», — сказаў Свабодзе Аляксей Янукевіч.

Адначасова з уступленьнем у моц абноўленай рэдакцыі закона “Аб масавых мерапрыемствах” ад 26 сттудзеня у беларусі пачылі дзейнічаць элемэнты заяўляльнага прынцыпу правядзеньня сходаў і міытнгаў – але толькі ў мецах, якія адмыслова вызначаныя мясцовымі ўладамі.

Менскі гарвыканкам унёс зьмены (PDF) у сваё рашэньне 2011 году, якое вызначала «пастаянныя месцы для правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Новае рашэньне прынялі 28 сьнежня, але апублікавалі толькі 26 студзеня — калі і набыло моц.

Раней сьпіс быў такім:

1. Цэнтральная сцэнічная пляцоўка парку Дружбы народаў (ля плошчы Бангалор);
2. летні тэатар парку 50-годзьдзя Кастрычніка (каля стадыёна «Трактар»);
3. пляцоўка каля фантана ў Кіеўскім сквэры.

Цяпер першы пункт пашырылі да ўсяго парку ў межах вуліцаў Арлоўскай – Багдановіча – Кульман – Карастаянавай. І дадалі яшчэ тры пункты:

4. Пляцоўка каля ўваходу ў парк імя Грэкавай (па другі бераг Сьвіслачы ад заапарку і «Чыжоўка-Арэны»);
5. сквэр Жукава (за мостам, дзе вуліца Чыгуначная праходзіць пад праспэктам Жукава, за 1 км ад мэтро «Грушаўка» і «Міхалова»);
6. Тучынскі сквэр (ля сажалкі на вуліцы Харкаўскай – на захад ад мэтро «Маладзёжная»).

080E852C-B124-4D6B-A211-117454FB6B64_w1597_n_r0_s

Паводле цяперашняга закону «Аб масавых мерапрыемствах» (абнаўленьне якога ўлады называлі «жэстачайшай лібэралізацыяй»), у гэтых шасьці месцах у Менску можна праводзіць мітынгі паводле паведамляльнага прынцыпу (у іншых гарадах улады таксама вызначаюць «дазволеныя месцы»).

Гэта значыць, не пазьней як за 10 дзён паведаміць пра жаданьне правесьці акцыю — і мітынгаваць. Праўда, улады ўсё роўна могуць забараніць акцыю, калі «заяўка не адпавядае заканадаўству» або калі нехта ўжо заявіў мітынг у гэтым месцы ў той жа час.

Мітынгаваць можна і ў іншых месцах. Але тады трэба загадзя атрымліваць дазвол, а паведамляльны прынцып ня дзейнічае. І ёсьць месцы, дзе адназначна забараняюць мітынгаваць (але забарона неадназначная: фармальна нельга ля мэтро і на праспэкце Незалежнасьці, але часам дазваляюць ля мэтро «Акадэмія навук» на тым самым праспэкце). Бывае, што правілы разгляду заявак парушаюцца — так было ў тым ліку з Днём Волі ў 2017 годзе, калі рашэньне аб забароне акцыі агучылі не за 5 дзён, а за 11 гадзінаў, але вінаватых не пакаралі, а акцыю брутальна разагналі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.