Партыя БНФ » Адпрацаванае паліва з БелАЭС можа застацца ў неабясшкоджаным стане
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Адпрацаванае паліва з БелАЭС можа застацца ў неабясшкоджаным стане

Дададзена 01.02.2019 5:13:16 | 450 праглядаў

Падчас грамадзкага абмеркаваньня стратэгіі абыходжаньня з адпрацаванымі ядзернымі адыходамі АЭС, якое адбылося ў Астраўцы 14 студзеня, сябра Сойму Партыі БНФ Алесь Дзергачоў ўзьняў пытаньне пра рызыку таго, што Расея адмовіцца ад сваіх абавязальніцтваў па прыёму на перапрацоўку адпрацаванага ядзернага паліва.

росатом аэсІ атрымаў вось такі адказ: калі Расея адмовіцца прымаць адпрацаванае паліва на перапрацоўку – Беларусі давядзецца захоўваць яго ў неперапрацаваным і неабясшкоджаным стане на сваёй тэрыторыі.

Пра адказ на свой запыт спадар Дзергачоў паведаміў у сацыяльных сетках – прыводзім яго допіс цалкам:

ЯКІЯ НАСТУПСТВЫ МАГЧЫМАГА ЗРЫВУ МАСКВОЙ ДАМОВЫ НА ПЕРАПРАЦОЎКУ ЯДЗЕРНЫХ АДЫХОДАЎ АСТРАВЕЦКАЙ АЭС?

Як вядома, 14 студзеня 2019 года ў Астраўцы адбыліся грамадскія абмеркаванні стратэдыгіі абыходжання з адпрацаванымі ядзернымі адыходамі АЭС, якая будуецца каля гэтага горада.

На пытанні прысутных арганізатары абяцалі накіраваць пісьмовыя адказы па электроннай пошце.

На гэтым сходзе я задаў пытанне: Існуе палітычная рызыка – адмова Расіі ад выканання будучай дамовы на перапрацоўку адпрацаванага паліва. Ці прапрацоўваўся такі варыянт?

На яго учора атрымаў адказ, сэнс якога ў тым, что калі дамова “не можа быць выканана”, то ядзерныя адыходы АЭС спачатку будуць захоўвацца ў нашай краіне на паверхні зямлі, а потым – “у глыбінных геалагічных фармацыях” на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па так званаму варыянту №3 абыходжання з адыходамі.

Астравец - АЭС - Паліва

Але ж справа ў тым, што за аснову прыняты не гэты “варыянт №3”, а іншы, які прадугледжвае папярэднюю перапрацоўку адыходаў ў Расіі па маючай быць дамове з гэтай дзяржавай, з наступным вяртаннем у Беларусь і вечным захоўваннем на паверхні зямлі ў 5-кіламятравай зоне АЭС. Адпаведна, будуць пабудаваны адпаведныя паверхневыя сховішчы перапрацаваных у Расіі адыходаў, на што падаткаплацельшчыкам Беларусі прыйдзецца выдаткаваць яшчэ каля 30 % каштарысу АЭС, а гэта, верагодна, да 3,5 мільярды даляраў. Калі ўсё гэта будзе пабудавана, а Расія па нейкіх прычынах не зможа, ці адмовіцца ад выканання дамовы (уперадзе ж каля 60 гадоў эксплуатацыі АЭС, будзе напрацавана каля 1500 тон адыходаў і невядома што можа здарыцца з Расіяй), то Беларусь застанецца сам-насам з неабясшкоджанымі, а таму вельмі небяспечнымі адыходамі. А іх ужо трэба будзе хаваць, як сказана ў адказе, “у глыбінных геалагічных фармацыях”. Прасцей кажучы, капаць шахты.

Але ж арганізатыры абмеркавання на сходзе адзначылі, што аналагаў такога пахавання адыходаў ў свеце пакуль няма, а тэрміны і кошты спробаў будаўніцтва ў замежных краінах такіх пахаванняў з пачатку ўзвядзення падвоіліся, будоўлі не завершаныя. З гэтых слоў вынікае, што яшчэ нават невядома, ці магчыма пабудаваць такія шахты ва ўмовах нашай краіны і колькі будоўля будзе каштаваць. Гэта сведчыць аб тым, што “варыянт №3” пры зрыве Масквой дамовы на перапрацоўку – гэта проста тупіковая сітуацыя, хаця арганізатары аб гэтым сказаць народу баяцца.

Вось і лічу, што будаўніцтва АЭС па дамовах з Масквой заганяе Беларусь ў нешта падобнае на гібрыд палітычнай, эканамічнай і экалагічнай пасткі.

Дык можа прыхільнікам уводу АЭС у эксплуатацыю яшчэ раз трэба падумаць, а ці не бестурботней і не танней было б адмовіцца ўвогуле ад яе пуску?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.