Партыя БНФ » Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў выказаў падтрымку рэдакцыі “Новага Часу”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў выказаў падтрымку рэдакцыі “Новага Часу”

Дададзена 01.02.2019 5:59:04 | 345 праглядаў

Старшыня Грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэнне» выказаўся ў падтрымку «Новага Часу»: «Атакі ворагаў беларускай справы сведчаць, што нашая і вашая дзейнасць ёсць слушная і вартая».

48420844_600785463687902_2636202380269453312_n_logoРыгор Кастусёў, старшыня Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” падтрымаў “Новы Час” з нагоды “інфармацыйных атакаў і маніпулятыўных абвінавачванняў”, якія днямі прадстаўнікі “рускага міру” агучылі на адрас выдання “праз сумнеўныя сайты ў інтэрнэце”.

«Ад імя Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” я заяўляю пра рашучую нязгоду і абурэнне гэтымі хлуслівымі абвінавачваннямі ў “экстрэмізме” і “тэрарызме”, — напісаў Рыгор Кастусёў у лісце. — Безумоўна, мы адмятаем гэтыя абвінавачванні як несправядлівыя і неабгрунтаваныя. Яны насамрэч ёсць злоўжываннем паняццямі “экстрэмізм” і “тэрарызм”, а матывацыя іх аўтараў далёкая ад захавання спакою і правапарадку ў нашай краіне».

Рыгор Кастусёў адзначыў, што супадзенне па часе інфармацыйных атак супраць “Новага Часу” (а праз яго — і супраць ТБМ) ды патрабаванні ліквідаваць Партыю БНФ “прымушае канстатаваць невыпадковасць гэткай паслядоўнасці падзей”.

«Гледзячы па ўсім, мы маем справу са спланаванай кампаніяй дыскрэдытацыі найбольш вядомых нацыянальна-дэмакратычных арганізацыяў Беларусі.

Замоўца гэтых правакацыяў, атакуючы вашую і нашую арганізацыі, насамрэч мае на мэце пацэліць не ў “Новы Час” ці Беларускі Народны Фронт” — іх дзейнасць скіраваная супраць Беларусі як такой, самое існаванне беларускай дзяржавы для іх непрымальна: знішчэнне беларускай дзяржавы і беларускай дзяржаўнасці ёсць іх сапраўднай канчатковай мэтай. Але як старшыня БНФ я яшчэ раз заяўляю: мы не дапусцім, каб на беларускай зямлі ў іх быў шанец рэалізаваць свае цёмныя планы ды развязаць свой крывавы спектакль!» – піша Рыгор Кастусёў у сваім ліце да рэдакцыі газэты “Новы Час”

bnf_pra_ncz

Паводле газэты “Новы Час

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.