Партыя БНФ » Суд пастанавіў высяліць абласную структуру БНФ “Адраджэньне” з Сядзібы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Суд пастанавіў высяліць абласную структуру БНФ “Адраджэньне” з Сядзібы

Дададзена 04.02.2019 1:24:19 | 608 праглядаў

Эканамічны суд горада Мінску задаволіў іск дзяржаўнага прадпрыемства “Домэнэргасэрвіс” аб скасаванні дамовы арэнды памяшкання ў Мінску па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3-48Б і пастанаваіў высяліць Мінскую абласную арганізацыю Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” з гэтага памяшкання.

Сядзіба БНФ на Чарнышэўскага, 3Па аналагічных ісках аб высяленні з памяшканняў па адрасе Чарнышэўскага, 3 у дачыненні да Мінскай гарадской і Мінскай абласной арганізацыйных структураў Партыі БНФ суд адмовіў у задавальненні іскавых патрабаванняў.

Такім чынам, з чатырох іскаў, пададзеных дзяржавай аб высяленні арганізацыяў Беларускага Народнага Фронту з будынку па Чарнышэўскага, 3, дзе яны месцяцца ад 2011 года, суд адхіліў тры іскі і задаволіў адзін:

- іск аб высяленні Партыі БНФ – адхілены;

- іск аб высяленні Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ – адхілены;

- іск аб высяленні Мінскай абласной арганізацыі Партыі БНФ – адхілены;

- іск аб высяленні Мінскай абласной арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне” – задаволены.

Мінская абласная арганізацыя ГА БНФ “Адраджэньне” займае цяпер палову галоўнай залі цэнтральнай сядзібы. Скасаванне гэтай дамовы арэнды можа пазбавіць магчымасці паўнавартаснага выкарыстання найвялікшага пакоя Сядзібы. Менавіта на гэтых плошчах адбываецца большасць выставаў і імпрэзаў, што ладзяцца ў Сядзібе БНФ. Такім чынам, у выніку судовага рашэння апынулася пад пагрозай функцыя Сядзібы як пляцоўкі для мерапрыемстваў незалежных грамадскіх ініцыятываў.

Кіраўніцтва Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” паведаміла, што пакуль пастанова суда горада Мінску не ўступіла ў законную сілу. Арганізацыя мае намер абскардзіць пастанову суда ў другой інстанцыі ў вызначаны законам тэрмін пасля атрымання матывіровачнай часткі рашэння.

Старшыня Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” Рыгор Кастусёў наступным чынам пракамэнтаваў рашэнне суда аб высяленні з Сядзібы Мінскай абласной арганізацыі:

Кастусёў 29- Тры суды мы выігралі, адзін праігралі. Але пры гэтым на БНФ нават па выіграных справах “Домэнэргасэрвіс” адразу ж выстаўляе новыя дадатковыя патрабаванні – нават па выіграных справах, па якіх цалкам сплочаныя запазычанасці і выплочваюцца сваечасова бягучыя плацяжы, дзяржава патрабуе выплаціць пеню і аплаіць судовыя выдаткі. Напрыклад, па справе Партыі БНФ, якая была вырашаная на нашую карысць 16 студзеня – нам адразу ж выставілі новыя патрабаванні на 8 тысяч рублёў, з судовымі выдаткамі.

Такім чынам, нават па тых памяшканнях, якія нам атрымалася адстаяць, на нас навешваюць новую запазычанасць.

Тут мы маем справу з відавочна палітычным ціскам – напярэдадні бліжэйшых палітычных кампаніяў дзяржава хоча пазбавіць грамадзянскую супольнаьць вольнай пляцоўкі для дзейнасці ў цэнтры сталіцы. Робяць гэта хітравата, цішком: юрадрас палітычнай партыі мы быццам бы адстялі, але нават па ім павінныя плаціць абсалютна нярынкавыя стаўкі арэнды і застаемся вінныя дзяржаве.

Яны хочуць задушыць Сядзібу быццам бы ў рэчышычы “гаспадарчай спрэчкі” – маўляў, БНФ не плаіціць уласніку за памяшканні. Але ўласнікам ёсьць дзяржава і рашэнне пра высяленне нашых структураў з Сядзібы напярэдадні выбараў, пра непамерныя іскавыя патрабаванні і пра дадатковыя маёмасныя абцяжарванні – гэта менавіта палітычнаае рашэнне дзяржаўнай ўлады.

Відаць, гэта новая тактыка ўладаў як у дачыненні да задушэння грамадзянскай супольнасці, так і ў дачыненні да задушэння свабоды сходаў. Я бачу тут аналогію з тымі непамернымі коштамі, якія ўрад вызначыў для аплаты за правядзенне мітынгаў і сходаў – таксама мэты абмежавання грамадзянскіх свабодаў дасягаюцца дзяржавай быццам бы эканамічнымі спосабамі, праз вызначэнне непамернай аплаты за карыстанне грамадзянскімі правамі.

Старшыня БНФ “Адраджэньне” выказаў падзяку сябрам аб’яднання і ўсім патрыётам, якія дапамагаюць БНФ грашыма для аплаты Сядзібы:

- Дзякуючы абвешчанай кампаніі збору сродкаў, мы сабралі больш за 25 тысяч рублёў за апошнія тры месяцы.  Гэта дазваляе нам выплочваць бягучыя плацяжы і ліквідоўваць запазычнасці – і я заклікаю нашых прыхільнікаў працягваць збор ахвяраванняў і падрымліваць сядзібу. За гэтыя месяцы на управе адбыліся дзесяткі грамадзкіх і культурніцкіх імпрэзаў, важныя палітычныя нарады – і гэта вельмі важна. Дзякуючы дапамозе людзей Сядзіба БНФ застаецца адзіным месцам у сталіцы незалежнай Беларусі, над якім лунае нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг - сказаў Рыгор Кастусёў.

Ахвяраваньні ў дапамогу Сядзібе БНФ можна зьдзейсьніць рознымі шляхамі:

1. Ахвяраваньні праз сыстэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

logo-raschetПералічыць грошы праз сыстэму Разлік (АРІП)/“Расчет” (ЕРИП) у любым банку,  праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, у банкамаце і г.д. Зьдзейсьніць аплату можна з  выкарыстаньнем наяўных ці электронных грошаў, банкаўскіх плацёжных картак.

ахвяраваньні - еріпРэквізіты для пералічэньня ахвяраваньняў можна знайсьці на сайце https://raschet.by/ -  у графе пошуку паслугаў набірайце БНФ, ці код паслугі 4431691

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ ПРАЗ ЕРИП ТРЭБА:

Выбраць:

•Пункт “Сістэма” Разлік “(АРІП) / “Система “Расчет” (ЕРИП)

• общественные объединения/грамадскія аб’яднанні –

• прочие общественные объединения/іншыя грамадскія аб’днанні

• БНФ “Адраджэньне”

• БНФ “Адраджэньне” – код паслугі 4431691

Для аплаты ўвесьці прозьвішча, імя, імя па бацьку

Праверыць карэктнасьць інфармацыі і зьдзейсьніць плацёж.

Калі Вы ахвяруеце праз касу банка, калі ласка, паведміце касіру аб неабходнасьці правядзеньня плацяжу праз сыстэму “Разьлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

2. Ахвяраваньні праз банкаўскі рахунак

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы можна пералічаць і наўпрост на рахунак Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”

Рэквізыты:

ГРАМАДЗКАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”

ААТ “Банк БелВЭБ” г. Мінск Мінскае аддзяленне №2

BIC SWIFT: BELBBY2X

IBAN:  BY70BELB30151001470040226000

УНП: 100052236

У графе “прызначэньне плацяжу” просим пазначыць: “бязвыплатны ўзнос на аплату арэнды памяшканьня”, альбо “дабрачынны ўнёсак”.

3. Ахвяраваньні наяўнымі грашыма (у тым ліку ананімна)

Ахвяраваньні на арэнду Сядзібы таксама можна зрабіць наяўнымі грашыма ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), у тым ліку ананімна ў скарбонку для ахвяраваньняў на адрас Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Графік працы сядзібы: офіс БНФ адчынены з 13 да 19 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля − выходныя.

З цэнтральным офісам Партыі БНФ Вы можаце зьвязацца праз электронны адрас Управы БНФ:  uprava@narodny.org альбо праз тэлефон (017) 3645012 (з 13-00 да 19-00).

Па спасылках шукайце кантакты Партыі БНФ у Менску і Менскай вобласьці, а таксама ў Магілёўскай, Гарадзенскай, Віцебскай, Берасьцейскай, Гомельскай абласьцях.

4. Пералічэнні ахвяраванняў на картку (у дапамогу Сядзібе БНФ у Магілёве)

Аплату дабрачынных ахвярараванняў можна пералічаць на картку:
Картка: 5351 0410 0120 0102
Тэрмін дзеяння: 11/21
Атрымальнік: Мікалай Фясько (кіраўнік Магілёўскай Рады БНФ)

Магчымыя сэрвісы для пераводу грошаў на картку:

http://denegram.by/
https://perevod.mtbank.by/

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.