Партыя БНФ » Пастановы пра штрафы за акцыю салідарнасьці з украінскімі маракамі Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пастановы пра штрафы за акцыю салідарнасьці з украінскімі маракамі Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле

Дададзена 06.02.2019 1:58:09 | 640 праглядаў

У аўторак, 5 лютага суд горада Мінску разглядзеў апеляцыйныя скаргі аштрафаваных за акцыю з папяровымі караблікамі каля расійскай амбасады. Суддзя Яўген Хаткевіч пакінуў пастанову суда Цэнтральнага раёна ў сіле.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAНагадаем, увечары 26 лістапада на заклік Моладзі БНФ да амбасады Расеі ў Мінску прыйшло каля дзесяці чалавек, якія ўсклалі на парапет агароджы папяровыя караблікі, афарбаваныя ў колеры ўкраінскага сцяга. Акцыя цягнулася некалькі хвілінаў. Такім чынам актывісты выказалі салідарнасць з украінскімі маракамі, абстралянымі і захопленымі ў палон у Азоўскім моры.

Суд Цэнтральнага раёна горада Мінска 22 снежня аштрафаваў некалькі актывістаў (Яўгена Батуру, Святлану Каваленку, Дзяніса Урбановіча, Сяргея Тарасенка) за ўдзел у акцыі па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) на вялікія штрафы — 20 і 40 базавых вялічыняў. Акрамя таго, судзя Іван Касцян аштрафаваў па гэтаму ж артыкулу журналістку “Новага Часу” Дзіяну Серадзюк, якая асвятляла акцыю, таксама на 20 базавых вялічыняў. Хаця журналістка на акцыі была абазначана бэйджам, мела рэдакцыйнае заданне і журналісцкае пасведчанне.

Як піша “Новы Час”, Дзіяна Серадзюк мае намер абскарджваць гэтае рашэнне.

Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.