Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Саранчукоў: “Гародня рыхтуецца да Дня Волі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Саранчукоў: “Гародня рыхтуецца да Дня Волі”

Дададзена 08.02.2019 11:39:49 | 350 праглядаў

У нядзелю, 10 лютага, а 18-00 гадзіне, гарадзенцы збяруцца, каб абмеркаваць варыянты святкавання Дня Волі – паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, кіраўнік гарадзенскай фронтаўскай арганізацыі.

У цэнтры гарадскога жыцця на вуліцы Кірава, 3 арганізацыйны камітэт, да якога могуць далучыцца ўсе, каму дарагая дата 25-га сакавіка 1918 года, вырашаць, якім быць „Дню Волі – 2019” у Гародні.

Кажа Вадзім Саранчукоў:

Саранчукоў 2018– Размеркаваць адказнасці, абмеркаваць выклікі, якія ў нас ёсць, маю на ўвазе фінансавыя, асабліва ў звязку з апошнімі навінамі пра падвышэнне аплаты за так званую ахову мерапрыемства з боку міліцыі, і заканчваючы іншымі гаспадарчымі момантамі. Таму мы звяртаемся сёння да ўсіх, каму гэтая тэма цікавая, каму ёсць што сказаць па-сутнасці, а не проста пасядзець 15 хвілінаў і паразмаўляць. Калі маюць смеласць і гонар узяць нейкія абавязкі на сябе. То запрашаю прыйсці у 18 гадзін 10 лютага на Кірава 3, каб абмераваць гэтае пытанне.

Летась, менавіта дзякуючы ўдзелу шматлікіх гарадзенскіх арганізацыяў і ініцыятываў, прайшло грандыёзнае, трохдзённае святкаванне сотых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гародні. Сустрэча будзе разлічана на цікавыя, крэатыўныя ідэі і парады, а таксама на актыўны ўдзел беларусаў у святкаванні – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

anons

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.