Партыя БНФ » 25 гадоў таму быў забіты дэпутат гарадзенскага гарсавета ад БНФ Антон Сцяпура
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


25 гадоў таму быў забіты дэпутат гарадзенскага гарсавета ад БНФ Антон Сцяпура

Дададзена 10.02.2019 12:08:10 | 406 праглядаў

Сёлета 10 лютага спаўняецца 25 гадоў, як не стала Антона Сцяпуры, сябра Беларускага Народнага Фронта „Адраджэнне”, народнага дэпутата Гарадзенскага гарадскога савета, капітана ў адстаўцы.

Невядомых, якія на яго напалі, міліцыя так і не знайшла.

Некаторыя ягоныя сябры мяркуюць, што смерць Антона Сцяпуры – гэта палітычнае забойства.

Кажа Сяргей Зылькоў:

– Гэтыя патрыятычна настроеныя хлопцы першыя вывесілі на вуліцы Горкага бел-чырвона-белы сцяг. Гэта было вельмі цікава. Гэта быў першы выпадак у Гародні, каб вывесілі гэты сцяг. Праўда потым нас прымусілі яго зняць. Ён правісеў адзін дзень, потым яго знялі, потым хлопцы зноў яго павесілі, але потым зноў прыйшлося зняць.

Ён пахаваны на гарадзенскіх могілках „Сакрэт” – у сектары №3, што на праспекце Касманаўтаў.

sciapura-833x400

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.