Партыя БНФ » Паводле старшыні БНФ, улады Менску ня супраць арганізацыі Дня Волі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Паводле старшыні БНФ, улады Менску ня супраць арганізацыі Дня Волі

Дададзена 11.02.2019 9:40:10 | 573 праглядаў

Акрамя “Сьвята Незалежнасьці” ў Менску 24 сакавіка аргкамітэт па сьвяткаваньні сёлетняга Дня Волі плянуе правесьці мастацка-гістарычную выставу і ўрачысты прыём, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Рашэньне пра гэта было прынятае 5 лютага на пасяджэньні аргкамітэта.

DxB4GSbW0AEhC9wВыстава можа пачаць працу напрыканцы лютага або напачатку сакавіка. У якасьці пляцоўкі для яе правядзеньня разглядаецца бар “Beer Show” на вул. Валадарскага, 7 (побач з будынкам, у якім 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная трэцяя ўстаўная грамата БНР).

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў карэспандэнту інтэрнэт-рэсурса “Беларускія Навіны”, што афіцыйнага рашэньня уладаў аб дазволе або забароне святкаваньня 24 сакавіка пакуль няма:

«З размоваў з гарвыканкамам – яны не супраць. Але пакуль яшчэ адказу афіцыйнага няма. Спадзяюся, што дазвол дадуць, хоць гарантый, як заўсёды, няма, – адзначыў лідэр БНФ. – Цяпер ідзе збор сродкаў. У сувязі з тым, што прынятая пастанова ўрада аб коштах правядзеньня масавых мерапрыемстваў, давядзецца аплочваць і міліцыю, і паслугі хуткай дапамогі. Але ў мінулым годзе шматлікія паслугі былі аказаныя нам бясплатна».

Заяўка на правядзеньне 24 сакавіка на стадыёне «Дынама» масавых мерапрыемстваў з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі была пададзеная 16 студзеня ад імя Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” і культурнай пляцоўкі «Арт-Сядзіба». Дзень Волі-2019 хочуць правесьці менавіта на стадыёне «Дынама» таксама і з той прычыны, што сёлета спаўняецца трыццаць гадоў з дня правядзеньня тут першага дазволенага савецкімі ўладамі міытнгу БНФ – 19 лютага 1989 года.

4 лютага сябры аргкамітэта свята накіравалі ўладам зварот з заклікам годна адсьвяткаваць гадавіну абвяшчэньня БНР. Дакумент і яго копіі за подпісам васьмі сябраў аргкамітэта перададзеныя ў Адміністрацыю прэзідэнта, урад, а таксама ў Мінгарвыканкам.

У 2018 годзе сьвяточныя мерапрыемствы каля опернага тэатра ў сталіцы ў гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР, паводле ацэнак арганізатараў, сабралі да 50 тысяч удзельнікаў.

34

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.