Партыя БНФ » У Гародні прайшоў сход гарадзкога аргкамітэту па адзначэньні Дня Волі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні прайшоў сход гарадзкога аргкамітэту па адзначэньні Дня Волі

Дададзена 11.02.2019 1:50:34 | 460 праглядаў

У Гародні адбылося першае паседжанне грамадскага аргкамітэта па святкаванні 25 сакавіка – Дня Волі. На паседжанні апроч месцаў правядзення свята абмяркоўваліся і выклікі, што паставіла перад арганізатарамі сёлета ўлада – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

гародня сталіца бнрРаспавядае сябра аргкамітэта, намеснік старшыні Партыі БНФ і кіраўнік гарадзенскай аргструктуры Беларускага Народнага Фронту Вадзім Саранчукоў:

– Істотнае павелічэнне аплаты паслугаў міліцыянтаў, якое з’явілася ў гэтым годзе. Мы абмяркоўвалі фармат падачы заяўкі ці не падачы – правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства. Асноўная частка людзей выказалася за тое, каб правесці святкаванне – фестывальны фармат. Будзем спрабаваць па магчымасці легалізаваць гэтае мерапрыемства. Вырашылі, што правядзём перамовы з гарвыканкамам, звернемся па ўзгадненне месца правядзення. Пакуль што казаць пра канчатковае месца яшчэ рана. Я думаю, што ў гэтым годзе святкаванне будзе як мінімум не горшым, чым у мінулым.

Апдэйт: гарадзенскі аргкамітэт пастанавіў падаць заяўку на правядзеньне 23 сакавіка гарадской акцыі з нагоды 101-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сяргей Верамеенка, прадстаўнік БХД у аргкамітэце спадзяецца на выкарыстанне партыйнай сімволікі на гэтым мерапрыемстве:

– Выкарыстанне партыйнай і іншай сімволікі рэгламентуецца Законам аб масавых мерапрыемствах. Таму я не думаю, што будзе штосьці супрацьзаконнае, калі зарэгістраваныя партыі і рухі будуць выкарыстоўваць сваю сімволіку. Тым больш, што ўжо практыка такая ёсць. У мінулым годзе яна была ў Менску. Як мы бачылі, усё прайшло арганізавана на высокім роўні.

Наступнае паседжанне гарадзенскага аргкамітэта па святкаванні Дня Волі адбудзецца 13 лютага.

d4

d2

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.