Партыя БНФ » Гарадзенскі аргкамітэт Дня Волі вырашыў падаць заяўку на акцыю 23 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гарадзенскі аргкамітэт Дня Волі вырашыў падаць заяўку на акцыю 23 сакавіка

Дададзена 14.02.2019 11:32:06 | 233 праглядаў

Падаць заяўку ў гарадскі выканаўчы камітэт на правядзенне 23 сакавіка святкавання Дня Волі вырашыў грамадскі камітэт у Гародні – паведамляе намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў.

гародня сталіца бнрУ яго склад уваходзяць актывісты палітычных партый і грамадскіх арганізацый горада і вобласці.

Сёлета на дату, калі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі пераехаў у гэты горад, прыпадаюць 100-я ўгодкі. Менавіта Гародня стала другой сталіцай БНР.

Кажа прадстаўнік гарадзенскага аргкамітэта па адзначэньні стагодздзя БНР, намесьнік старшыні Партым БНФ і кіраўнік гарадзенскай партыйнай арганізацыі Вадзім Саранчукоў:

саранчукоў2– Вырашана, што ў пятніцу мы падаем заяўку. Большасць сяброў выступіла за тое, каб гэтае сьвята адбылося ў парку Жылібера ў цэнтры Гародні. Прагаварылі яшчэ раз дату і час мерапрыемства ацаніўшы папярэдні досвед. Вырашылі, што будзем падаваць заяўку на 23 сакавіка на 13:00 гадзін (гэта субота, выходны дзень). Далей ужо будзем весці перамовы з гарвыканкамам адносна дазволу на гэтыя мерапрыемствы.

Такім чынам, актывісты пададуць заяўку з просьбай дазволіць правесці святкаванне 101-й гадавіны БНР 23-га сакавіка а 13:00 гадзіне ў парку Жана Эмануэля Жылібера – перадае Беларускае Радыё Рацыя.

Сакавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.