Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў камэнтуе “Белгазэце” хваравітую рэакцыю Расеі на абвяшчэньне Соймам БНФ Года беларускай мовы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў камэнтуе “Белгазэце” хваравітую рэакцыю Расеі на абвяшчэньне Соймам БНФ Года беларускай мовы

Дададзена 14.02.2019 12:04:21 | 379 праглядаў

Беларускі штотыднёвік “Белгазета” папрасіў старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва пракамэнтаваць рэакцыю Расеі на заявы БНФ пра абвяшчэньне 2019 года Годам беларускай мовы і пра неабходнасьць спыненьня інфармацыйных атакаў супраць Беларусі.

Публікуецца на мове арыгіналу.

Рыгор Кастусёў БелгазетаПартия БНФ призвала руководство Беларуси объявить 2019г. годом белорусского языка. И ограничить вещание российских телеканалов, которые «разжигают межнациональную рознь». Реакция последовала незамедлительно – и со стороны Госдумы России, и из глубин белорусского общества. Шесть малоизвестных структур (например, «Движение за социальный прогресс и справедливость» или «Координационный совет лево-патриотических организаций Белоруссии «Единство») обратились в генпрокуратуру с требованием начать процесс ликвидации Партии БНФ. «Призываем Генеральную прокуратуру дать правовую оценку заявлению праворадикальной русофобской прозападной оппозиционной «Партии БНФ» от 12 января 2019г. и в целом многолетней деятельности этой партии. Считаем необходимым инициировать процесс ликвидации «Партии БНФ» в соответствии с Законом «О политических партиях», учитывая наличие признаков уголовных преступлений (статья 130 Уголовного кодекса и другие)», – говорится в обращении

Связаться с авторами этого обращения «БелГазете», к сожалению, не удалось, несмотря на предпринятые усилия. Как бороться с российской пропагандой? Стоит ли ограничивать вещание российских телеканалов? «Визави» обсудило проблему с председателем Партии БНФ Григорием КОСТУСЕВЫМ и первым зампредседателя ЛДП Олегом ГАЙДУКЕВИЧЕМ.

РЫГОР КАСТУСЁЎ: «ЗАЯВА ПАТРАПІЛА Ў САМУЮ БАЛЮЧУЮ КРОПКУ ДЛЯ МАСКВЫ»

- Заяву «Беларуская мова – найважнейшы фактар нацыянальнай бясьпекі для незалежнай беларускай дзяржавы» прыняў Сойм Партыі БНФ 12 студзеня 2019г. Адзін з галоўных пасылаў заявы – патрабаваць ад беларускіх уладаў абмежаваць трансляцыю расейскіх тэлеканалаў, якія распальваюць міжнацыянальную варажнечу i  па сутнасці з’яўляюцца сродкамі вядзення інфармацыйнай вайны супраць нашай краіны, замяніўшы іх праграмамі ўласнай вытворчасці альбо збалансаваным наборам замежных тэлепраграмаў з розных іншых краінаў. Адзін з прыкладаў такой варажнечы – выпадак з чалавекам у казацкай папасе ў мінскім метро, які падхапіла расійскае тэлебачанне. Хлопцы зрабілі перформанс, а расійская прапаганда ўзняла крык пра небяспеку для рускамоўных грамадзян Беларусі: «Рускіх б’юць!».

Гэта не адзіная спроба ўбіць клін у адносіны беларусаў і палякаў, беларусаў і ўкраінцаў, беларусаў і літоўцаў – такія захады расійскія тэлеканалы робяць пастаянна. Менавіта на гэтыя акалічнасці мы і звярнулі ўвагу і патрабавалі ад ўладаў рэакцыі на дзеянні расійскіх тэлеканалаў, якія распальваюць нацыянальную варажнечу ў Беларусі.

Канечне, мы звярнуліся і да грамадзян Беларусі з просьбай пашыраць ужыванне беларускай мовы ў школах, у садках, у асабістых стасунках, звярнуліся да бізнэсу з просьбай шырэй выкарыстоўваць беларускую мову ў рэкламе сваёй прадукцыі.

Наш зварот прызначаны для ўнутранага беларускага ўжытку. Чаму так балюча адрэагавалі расійскія СМІ, а тым больш Дзярждума Расіі на ўзроўні кіраўніка камітэта – для нас да гэтай пары дзіва. Мы не звярталіся да Расіі і да расійскіх палітыкаў. Але па рэакцыі расійскага боку мы бачым, што заява патрапіла ў самую балючую кропку для Масквы.

Мэта Крамля – знішчэнне Беларусі, інкарпацыя нашай краіны, або аншлюс – называйце як хочаце, сутнасць ад таго не мяняецца. Такая рэакцыя толькі падкрэсліла нашу правату, бо калі параўнаць yжыванне рускай і беларускай моў у Беларусі – беларуская мова ў дзясяткі разоў саступае ва ўжытку рускай мове. Таму крычаць «рускую мову прыціскаюць у Беларусі» няма ніякіх падстаў, гэта – абсурд. Чуе сабака, чыё сала з’еў.

- Механізм абмежавання трансляцыі расійскіх каналаў Партыя БНФ прапанавала?

- Мы заўважаем, што ў пэўнай ступені і беларускія ўлады зразумелі пагрозу расійскай прапаганды. У тыя дні Лукашэнка на розных сустрэчах і нарадах негатыўна выказаўся пра такія паводзіны расійскіх тэлеканалаў. Але беларускія ўлады разгублены і не ведаюць, што зараз рабіць; улады знаходзяцца пад прамым ціскам Крамля – тое ж самае ў свой час адбывалася ва Украіне; наша заява – штуршок да дзеянняў афіцыйнага Мінска.

Што рабіць? Абмежаваць трансляцыі расійскіх тэлеканалаў, якія распальваюць нацыянальную варажнечу. Наша прапанова – развіваць беларускі кантэнт, ураўняць у магчымасцях трансляцыі на тэрыторыі Беларусі расійскія, украінскія, літоўскія, польскія тэлеканалы ды тэлеканалы іншых краінаў. Чым расійскія каналы лепшыя за ўкраінскія, літоўскія, польскія? Усе павінны мець аднолькавыя ўмовы, але ўсе яны не павінны распальваць варажнечу паміж народамі Беларусі ці народамі Беларусі і іншых краінаў.

- Афіцыйная рэакцыя з беларускага боку была?

- Не бачыў. Беларускі бок звычайна трымае паўзу да месяца.

- Сам Лукашэнка разумее ці не разумее пагрозы, якія нясе расійская парпаганда?

- Я вельмі ўважліва глядзеў выступ Лукашэнкі на сходзе, прымеркаваным да 100-годдзя беларускай дыпламатыі, і менавіта гэтай тэме ён удзяліў вельмі шмат увагі. Лукашэнка таксама зразумеў небяспеку такіх паводзінаў расійскіх тэлеканалаў – для  беларусаў, для ўзаемадносін Беларусі з іншымі краінамі. Але, разумеючы небяспеку, Лукашэнка не можа яе рэальна ацаніць, прыняць адэкватнае рашэнне – супрацьстаяць гэтай небяспецы.

Лукашэнка сам сябе загнаў у кут адносінамі з Расійскай Федэрацыяй – праз саюзную дзяржаву, праз Еўразійскі Саюз, праз АДКБ. Лукашэнка сам сябе загнаў у кут і самастойна адтуль не выйдзе. Наша патрабаванне павінна падштурхнуць Лукашэнку да далейшых дзеянняў.

- Ці магчыма абмежаваць трансляцыю расійскіх тэлеканалаў з эканамічнага пункту гледжання?

- Калі казаць пра рэкламу, то на расійскіх тэлеканалах расійская рэклама перабіваецца беларускімі рэкламнымі ўстаўкамі. Замест РТР на тэрыторыі Беларусі круцяць РТР-Беларусь, замест ОРТ – АНТ, трансляцыя беларускіх каналаў фактычна накладваецца на расійскія. Узнікае пытанне: ці ёсць эканамічны прыбытак ад расійскіх тэлеканалаў для Беларусі? Мне здаецца, няма: ёсць беларуская рэклама, якая можа паказвацца па беларускіх тэлеканалах. Калі, вядома, беларускія тэлеканалы стануць паспяховымі; іх трэба развіваць, укладваць туды сродкі. Але ўзровень беларускіх тэлеканалаў пакідае чакаць лепшага. Неабходна развіццё нацыянальных каналаў, тэлеканалаў іншых краінаў, а значыць, і цікавасць грамадзянаў Беларусі да гэтых каналаў будзе ўзрастаць.

Даведка «БелГазеты». Рыгор Кастусёў нарадзіўся 17 красавіка 1957г. ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1982г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «інжынер-механік». Пасля службы ў войску працаваў галоўным інжынерам, а пасля – дырэктарам саўгаса ў Бялыніцкім раёне. У 1995-2001гг. быў дырэктарам Шклоўскага раённага аб‘яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2002-04гг. – дырэктар сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства «Гідрасіла – Белая Русь» у Магілёве. Кандыдат у прэзідэнты на прэзідэнцкіх выбарах 2010г. Жанаты. Трое дзяцей.

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.