Партыя БНФ » Заяўка на адзначэньне гадавіны БНР у Гародні пададзеная на 23 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заяўка на адзначэньне гадавіны БНР у Гародні пададзеная на 23 сакавіка

Дададзена 16.02.2019 12:01:39 | 542 праглядаў

Заяўка на правядзенне святкавання 101-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі пададзена гарадзенскім грамадскім аргкамітэтам у мясцовы гарвыканкам.

20190215_144820-833x400Калі дазвол дадуць, то акцыя мае пачацца 23-га сакавіка ў суботу а 13-й гадзіне дня на пляцоўцы летняга амфітэатра ў парку Жылібера.

Кажа намеснік старшыні Партыі БНФ і ніраўнік гарадзенскай партыйнай арганізацыі  Вадзім Саранчукоў, які ад імя заяўнікаў падаў дакументы ў гарадскі выканаўчы камітэт:

– Мы імкнемся заўсёды праводзіць максімальна адкрыта таму, што каштоўнасці БНР: незалежнасць, самастойнасць нашай дзяржавы, гэта каштоўнасці вечныя. Мы памятаем, што менавіта 100 гадоў таму ў Гародню з Менска пераехаў урад БНР. Мы вырашылі праводзіць у гэтым годзе адкрытае мерапрыемства – публічнае. Далей, пасля таго, як будзе прынята рашэнне, будзе вызначана месца правядзення мерапрыемства. Будуць падзелены абавязкі паміж сябрамі, тады працоўная група ўжо будзе займацца тэхнічай падрыхтоўкай.

Леташні дазвол на правядзенне святкавання 100-х угодкаў БНР, праўда, у аддаленым месцы ад цэнтра, натхніў заяўнікаў папрасіць больш зручнае месца, якім з’яўляецца вышэй названы парк.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.