Партыя БНФ » БНФ “Адраджэньне” падаў апеляцыю на рашэньне аб высяленьні з Сядзібы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ “Адраджэньне” падаў апеляцыю на рашэньне аб высяленьні з Сядзібы

Дададзена 18.02.2019 12:08:43 | 498 праглядаў

Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне” падало апеляцыйную скаргу на рашэньне эканамічнага суда Менску ад 31 студзеня, якое пакуль не набыло моц.

Сядзіба БНФ на Чарнышэўскага, 3Нагадаем, што сваім рашэньнем па іску камунальнага прадпрыемства “Домэнэргасэрвіс” суд пастанавіў скасаваць дамову арэнды памяшканьня ў Менску па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3-48Б і высяліць Менскую абласную арганізацыю Грамадскага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” з гэтага памяшканьня. Гаворка вядзецца пра палову галоўнай залі Сядзібы БНФ – па трох астатніх ісках “Домэнэргасэрвісу” суд адмовіў у задавальненьні іскавых патрабаваньняў да структураў БНФ.

У якасці падставы для апеляцыйнай скаргі Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне” прываодзіць памылковую ацэнку судом абставінаў справы, датычных пратэрміновак у аплаце арэнды памяшканьня, а таксама неналежную інтэрпрэтацыю істотнага характару дапушчаных арандатарам парушэньняў умоваў аплаты арэнды. Пададзеныя ісцом парабаваньні былі датычныя аднаго пакоя з шасці, якія арэндуе БНФ у межах аднаго маёмаснага комплекса, у якім месцяцца шэсць арганізацыяў БНФ (Партыя БНФ, Мінская гарадская арганізацыя Партыі БНФ, Мінская абласная арганізацыя Парыті БНФ, Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэньне”, Мінская гарадская арганізацыя БНФ “Адраджэньне”, Мінская абласная арганізацыя БНФ “Адраджэньне”). Па ўсіх шасці арганізацыях кіраўніцтва партыі і ГА прадпрымае захады па ліквідацыі запазычанасцяў і паступова іх ліквідуе, імкнучыся не дапускаць таксама ўтварэння дадатковых запазычанасцяў па бягучых плацяжах.

Менская абласная арганізацыя ГА БНФ “Адраджэньне” займае цяпер палову галоўнай залі цэнтральнай сядзібы. Скасаваньне гэтай дамовы арэнды можа пазбавіць магчымасьці паўнавартаснага выкарыстаньня найвялікшага пакоя Сядзібы. Менавіта на гэтых плошчах адбываецца большасьць выставаў і імпрэзаў, што ладзяцца ў Сядзібе БНФ. Такім чынам, у выніку судовага рашэньня апынулася пад пагрозай функцыя Сядзібы як пляцоўкі для мерапрыемстваў незалежных грамадзкіх ініцыятываў.

Падачу апеляцыйнай скаргі пракамэнтаваў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

Кастусёў 18- Безумоўна, пагроза страты галоўнай залі менскай сядзібы, у дачыненьні да якой вынесенае было судовае рашэньне, што мы цяпер абскарджваем – пагроза дастаткова сур’ёзная. Сядзіба папросту можа пераўтварыцца ў звычайны партыйны офіс, а не ў вольную прастору для грамадзкіх мерапрыемстваў. 

Падача апеляцыйнай скаргі – гэта шанец працягнуць працэс ліквідацыі запазычанасьцяў, але пасьля разгляду апеляцыі рашэньне ўступіць у сілу адразу, і мы будзем вымушаныя скарэктаваць дзейнасьць Сядзібы.

Пры такіх абставінах я заклікаю грамадзян, усіх прадстаўнікоў арганізацыяў якія праводзілі мерапрыемствы на сядзібе, зьбіраліся тут на імпрэзы ці нарады – ахвяраваць грошы на праця існаваньня гэтай пляцоўкі. Заоя сядзібы БНФ толькі фармальна наледыць Менскай абласной арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне” – фактычна цяжка ў Беларусі знайсьці грамадзкую аргавнізацыю ці палітычную партыю дэмакратычнага кірунку, якія не бралі ўдзел у мерапрыемствах у сьценах Сядзібы.

Адначасова ГА БНФ “Адраджэньне” на падставе артыкула 63 Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь паўторна прапанавала арэндадаўцы заключыць міравое пагадненне, пры гэтым адказчык гатовы зафіксаваць ва ўмовах міравога пагаднення свае абавязкі ў дачыненні да аплаты як запазычанасці, так і судовых выдаткаў істца па аплаце судовай пошліны ў поўным аб’ёме.

Ахвяраваньні ў дапамогу Сядзібе БНФ можна зьдзейсьніць рознымі шляхамі:

1. Ахвяраваньні праз сыстэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

logo-raschetПералічыць грошы праз сыстэму Разлік (АРІП)/“Расчет” (ЕРИП) у любым банку,  праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, у банкамаце і г.д. Зьдзейсьніць аплату можна з  выкарыстаньнем наяўных ці электронных грошаў, банкаўскіх плацёжных картак.

ахвяраваньні - еріпРэквізіты для пералічэньня ахвяраваньняў можна знайсьці на сайце https://raschet.by/ -  у графе пошуку паслугаў набірайце БНФ, ці код паслугі 4431691

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ ПРАЗ ЕРИП ТРЭБА:

Выбраць:

•Пункт “Сістэма” Разлік “(АРІП) / “Система “Расчет” (ЕРИП)

• общественные объединения/грамадскія аб’яднанні –

• прочие общественные объединения/іншыя грамадскія аб’днанні

• БНФ “Адраджэньне”

• БНФ “Адраджэньне” – код паслугі 4431691

Для аплаты ўвесьці прозьвішча, імя, імя па бацьку

Праверыць карэктнасьць інфармацыі і зьдзейсьніць плацёж.

Калі Вы ахвяруеце праз касу банка, калі ласка, паведміце касіру аб неабходнасьці правядзеньня плацяжу праз сыстэму “Разьлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

2. Ахвяраваньні праз банкаўскі рахунак

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы можна пералічаць і наўпрост на рахунак Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”

Рэквізыты:

ГРАМАДЗКАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”

ААТ “Банк БелВЭБ” г. Мінск Мінскае аддзяленне №2

BIC SWIFT: BELBBY2X

IBAN:  BY70BELB30151001470040226000

УНП: 100052236

У графе “прызначэньне плацяжу” просим пазначыць: “бязвыплатны ўзнос на аплату арэнды памяшканьня”, альбо “дабрачынны ўнёсак”.

3. Ахвяраваньні наяўнымі грашыма (у тым ліку ананімна)

Ахвяраваньні на арэнду Сядзібы таксама можна зрабіць наяўнымі грашыма ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), у тым ліку ананімна ў скарбонку для ахвяраваньняў на адрас Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Графік працы сядзібы: офіс БНФ адчынены з 13 да 19 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля − выходныя.

З цэнтральным офісам Партыі БНФ Вы можаце зьвязацца праз электронны адрас Управы БНФ:  uprava@narodny.org альбо праз тэлефон (017) 3645012 (з 13-00 да 19-00).

Па спасылках шукайце кантакты Партыі БНФ у Менску і Менскай вобласьці, а таксама ў Магілёўскай, Гарадзенскай, Віцебскай, Берасьцейскай, Гомельскай абласьцях.

4. Пералічэнні ахвяраванняў на картку (у дапамогу Сядзібе БНФ у Магілёве)

Аплату дабрачынных ахвярараванняў можна пералічаць на картку:
Картка: 5351 0410 0120 0102
Тэрмін дзеяння: 11/21
Атрымальнік: Мікалай Фясько (кіраўнік Магілёўскай Рады БНФ)

Магчымыя сэрвісы для пераводу грошаў на картку:

http://denegram.by/
https://perevod.mtbank.by/

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.