Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “Сочы – палітычная і іміджавая параза Лукашэнкі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “Сочы – палітычная і іміджавая параза Лукашэнкі”

Дададзена 19.02.2019 8:57:08 | 679 праглядаў

Па меркаванні старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, трохдзённыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ні да чога не прывялі ў эканамічных пытаннях, а палітычна і іміджава сталі паразай Аляксандра Лукашэнкі, які вымушаны быў адмовіцца ад візіту на канферэнцыю па пытаннях бяспекі ў Мюнхене.

У сваім камэнтары з гэтай нагоды старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў Беларускаму Радыё Рацыя:

kastusiou– Як кажуць у народзе, з гэтай паездкі атрымаўся “пшык”. Таму што асноўная мэта паездкі Лукашэнкі – паспрабаваць выбіць у Пуціна ільготы па энерганосьбітах, а дакладней – выбіць тыя кошты, якія хацеў бы атрымаць Лукашэнка ў звязку з прынятаым Расеяй падатковым манёўрам, згодна з якім Беларусь губляе шмат у фінансавым плане.

Але перамовы па гэтым пытані, як можна бачыць па паведамленням у розных СМІ, адбыліся безвынікова для Аляксандра Лукашэнкі. У той жа час кіраўнік Беларусі адмяніў свой візіт на канферэцыю па бяспецы ў Мюнхене, куды ён быў асабіста запрошаны. Па словах Рыгора Кастусёва, магчыма, ён думаў хоць не мыццём, дык катаннем, што даб’ецца ад Пуціна нейкіх саступак, ахвяруючы важнымі сустрэчамі падчас Мюнхенскай канферэнцыі. Аднак у выніку і ў Сочы ён нічога не атрымаў, і ў Мюнхен не паляцеў, дзе мог правесці перамовы з кіраўнікамі вядучых еўрапейскіх дзяржаваў, – лічыць Рыгор Кастусёў.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.