Партыя БНФ » У Шклове актывісты дэмакратычнай супольнасьці заснавалі літаратурны салон
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Шклове актывісты дэмакратычнай супольнасьці заснавалі літаратурны салон

Дададзена 20.02.2019 12:01:04 | 228 праглядаў

Трыма мясцовымі суполкамі — ПАГА Рух «За Свабоду», ТБМ і Партыі БНФ — у Шклове заснаваны літаратурны салон імя Міхася Зарэцкага.

У Шклове створаны літаратурны салон«У Шклове адбылося паседжанне грамадзянскай ініцыятывы Шклоўскі магістрат, пад крылом якога аб’ядналіся тры мясцовых суполкі — ПАГА Рух „За Свабоду“, Таварыства Беларускай Мовы і Партыі БНФ. У нас даўно ўжо ёсць ідэя ўвекавечыць імя выбітнага пісьменніка Міхася Зарэцкага, які жыў пад Шкловам. Звярталіся ўжо да мясцовых уладаў, каб назвалі вуліцу ці бібліятэку, але вырашылі не чакаць цёплага ветра ад уладаў, а зрабіць самім», — распавёў сайту Pyx.by сябра БНФ “Адраджэньне” Пётр Мігурскі.

Акрамя таго, дадаў ён, 3 ці 4 гады абмяркоўвалася, як наладзіць адносіны з суседнім Аршанскім раёнам, была наладжаная супраца падчас назірання на выбарах. Таму на падзею былі запрошаныя госці адтуль, у прыватнасці кіраўнік мясцовай суполкі Руху «За Свабоду» Юрый Нагорны. «Госці прынеслі з сабой творчы запал беларускасці», — адзначыў спадар Мігурскі.

Па ініцыятыве аршанцаў пад час паседжання была таксама абмеркаваная праблема смяротнага пакарання, актывісты кампаніі за адмену вышэйшай меры прывезлі з сабой тэматычны фільм.

«Таксама адбылася яшчэ адна знамян дата, мы стварылі суполку Шклоўскага раёна. Я спадзяюся, што пасля гэтага праца будзе больш прадуктыўнай і эфектыўнай», — заключыў Пётр Мігурскі.

Паводле сайту ПАГА “Рух за Свабоду

Сакавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.