Партыя БНФ » Аргкамітэт па адзначэньні Дня Волі ў Берасьці вядзе перамовы з мясцовымі ўладамі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аргкамітэт па адзначэньні Дня Волі ў Берасьці вядзе перамовы з мясцовымі ўладамі

Дададзена 21.02.2019 12:04:54 | 303 праглядаў

У якім фармаце праводзіць святкаванне 101-годдзя БНР абмеркавалі ў Берасці. Тут сабраўся гарадскі арганізацыйны камітэт па адзначэнні ўгодкаў беларускай незалежнасці 25 сакавіка.

BNR— Большасць удзельнікаў сустрэчы схіляецца да таго, што гэта павінна быць шэсце па цэнтральным вуліцам горада і канцэрт на прыступках выставачнай залы недалёка ад кінатэатра “Беларусь”. Гэта святочны фармат без палітычных лозунгаў, збольшага накіраваны на тое, каб папулярызаваць беларускую гісторыю, значэнне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі для сённяшняй незалежнай дзяржавы. Таму мы выбралі менавіта такі фармат. Але пакуль што ідуць перамовы з гарадскімі ўладам — паведаміў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі

— На дадзены момант Міністэрства ўнутраных спраў абвесціла прэйскурант на свае паслугі, якія невыканальныя і недасягальныя для грамадскіх актывістаў і для дэмакратычных сіл, — распавёў партыйны лідар.

Удзельнікі аргкамітэту спрабуюць дамовіцца, каб аплата паслугаў міліцыі была знятая – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.