Партыя БНФ » Беларуская мова 1918 – 2018: На прыкладзе адукацыі і друку
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Беларуская мова 1918 – 2018: На прыкладзе адукацыі і друку

Дададзена 23.02.2019 3:30:41 | 283 праглядаў

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў і Таварыства беларускай мовы зладзілі ў Менску прэзентацыю новага даследавання BISS: “Беларуская мова 1918-2018: на прыкладзе друку і адукацыі”.

мова моваУпершыню сабраны асноўныя статыстычныя звесткі пра моўную сітуацыю ў названых сферах за стогадовы перыяд. Даследаванне адумысна мае дэскрыпцыйны характар: акцэнт пакладзены на апісанне таго, што адбывалася, паколькі ўсцяж бракуе комплекснай справаздачы аб наяўным стане рэчаў.
Асноўныя высновы і прагнозы даследавання:

  • 1. На працягу стагоддзя моўны ландшафт Беларусі радыкальна мяняўся некалькі разоў. Да 1918 года беларускі друк быў у ценю рускай мовы. Але ў выніку беларусізацыі 20-ых гадоў беларуская мова стала даміноўнай у друку і школе, а свае пазіцыі пачала губляць толькі пасля вайны.
  • 2. У 1932 годзе беларускамоўнае кнігавыданне дасягнула даваеннага піку. У пасляваенны перыяд той рэкорд быў пабіты толькі ў 2018 годзе.
  • 3. З 1994 года выразна спадае доля беларускамоўнай адукацыі на ўсіх узроўнях (дашкольнае выхаванне, школа, ВНУ). Рэдукцыя беларускай мовы (на карысць рускай) адбываецца таксама ў вёсцы.
  • 4. У будучым выпадае чакаць невялікага росту беларускамоўнага кінігавыдання і прэсы. Але на дадзены момант не прадбачыцца змена трэнду ў сферы адукацыі; цалкам імаверна, што колькасць студэнтаў, якія навучаюцца на беларускай мове, будзе яшчэ меншай.

Усё даследаванне ў pdf.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Сакавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.